Лідар іркуцкіх беларусаў расказаў пра наступствы абвінавачванняў у экстрэмізме.
Старшыня Таварыства Іркуцкай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў наведаў сядзібу МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Ён расказаў пра праблемы, з якімі сутыкнулася ТБК пасля абвінавачвання ў экстрэмізме актывіста моладзевага клуба «Крывічы» Аляксея Кухты.
— Спадар Алег, акрэсліце, калі ласка, як вырашаецца канфліктная сітуацыя паміж «Моладзевым клубам «Крывічы» і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці?
— На сёння крымінальная справа аб экстрэмізме працягваецца, абвінавачванні не знятыя.
Да нас даходзяць звесткі, што следчыя органы размаўляюць з чыноўнікамі, дзяржаўнымі органамі, з грамадскімі арганізацыямі, напрыклад, з саветамі ветэранаў і распаўсюджваюць сярод іх інфармацыю, якая нас незаслужана ачарняе. Як вынік, многія пачынаюць дыстанцыянавацца ад нас,тыя ж саветы ветэранаў, напрыклад, хоць мы і для іх праводзілі розныя мерапрыемствы, дарылі ветэранам памятныя медалі да 60- і
Мы адчуваем, што многія арганізацыі цяпер трымаюць адлегласць. 8 траўня Савет ветэранаў Афганістана з моладзевымі арганізацыямі Іркуцка ладзіў шэсце з паходнямі ў гонар заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Былі запрошаныя многія нацыянальныя суполкі: татарская, літоўская, украінская і іншыя.
Але нас не запрасілі, і калі іх спыталі, то яны проста адказалі, што беларусаў ім на шэсці не трэба.
Яшчэ прыклад. Я павінен быў выступаць на канферэнцыі, дзе абласная адміністрацыя збірае прадстаўнікоў муніцыпальнай улады. У мяне быў падрыхтаваны даклад па ўзаемадзеянні
Але мы, тым не менш, працягваем актыўна працаваць, ёсць арганізацыі, якія не баяцца працягваць з намі кантакт. Вось не так даўно мы бралі ўдзел у свяце, прысвечаным Шэкспіру, якое арганізаваў Лінгвістычны універсітэт г. Іркуцка. Я чытаў творы Шэкспіра ў перакладзе на беларускую мову. 18 траўня мы ўдзельнічалі ў «Ночы музеяў». Нам далі цэлую гадзіну для прэзентацыі нашай суполкі, выступалі гурты, прайшоў
— Як вы бачыце развіццё гэтай канфліктнай сітуацыі?
— Што будзе далей — невядома, і пытанне гэтае хутчэй да Следчага камітэту. Мы, зразумела, напісалі ім ліст. Таксама мы правялі акцыю «Добраахвотны сведка»: звычайныя людзі, аб’яднанні пісалі лісты ў нашу падтрымку. Мы будзем звяртацца да Следчага камітэту, каб яны выпусцілі новы
— Спадар Алег, як вы можаце пракаментаваць падачу інфармацыі ў СМІ пра гэты канфлікт?
— 17 красавіка Следчы камітэт выдаў
— У якой ступені замінае ўся гэтая сітуацыя непасрэднай дзейнасці вашага таварыства?
— Вельмі замінае. Мы вымушаныя адмаўляцца ад многіх буйных мерапрыемстваў, напрыклад, ад фестывалю «Гучы, гоман беларускі», ад ІІ міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Сталыпінскай рэформе, ад фэсту беларускай культуры на Байкале, які мусіў прайсці ў жніўні… Бо цяпер цяжка працаваць са спонсарамі, мы ўжо не можам разлічваць на абласны або гарадскі бюджэт. Мы можам рэалізоўваць на ўласнай актыўнасці толькі праекты з малым фінансаваннем, па больш затратных мерапрыемствах мы цяпер абмежаваныя. Калі мы шукаем нейкія сродкі на гэта, нам фактычна не даюць афіцыйных адказаў, толькі нейкія адпіскі.
Таксама ізноў паўстала праблема з арэндай. 14 траўня мы атрымалі ліст з Камітэта муніцыпальнай маёмасці г. Іркуцка, што дамову на арэнду сядзібы яны могуць працягнуць толькі на той умове, што з чэрвеня мы будзем плаціць за яе па рынкавым кошце. А мы не здолеем, у нас няма такіх сродкаў, таму гэта пагражае стратай памяшкання.Яно займае 80 кв. м., у нас там шмат экспанатаў, там станкі, кросны, у нас там і майстэрня рамесная, і музей, і бібліятэка, і рэдакцыя, і невялікая зала для рэпетыцый. Без памяшкання немагчыма працаваць, і пакуль няясна, што будзе з намі ў чэрвені. Мы напісалі мэру ліст, дзе просім дазволіць нам застацца ў сядзібе. Мы пішам, што згодныя на 6% больш плаціць, чым цяпер, бо рынкавы кошт мы ніяк не пацягнем. Цяпер чакаем адказу. Такім чынам, мы церпім ад усёй гэтай сітуацыі вельмі моцна, але, зноў падкрэслю, мы не лічым сябе тут хоць трохі вінаватымі, мы лічым гэта непаразуменнем, непрафесійнымі дзеяннямі следчых, якія не разабраліся ў сітуацыі.
Каментары