Спорт2828

Еўра-Польшча 2012 вачыма беларуса

Піша Дзмітрый Ключко.

Што кідаецца ў вочы яшчэ ў аэрапорце — гэта паўсюднасць польскай сімволікі: сцяжкі на аўтамабілях, шалікі і сцягі «Polska» ў крамах, надпісы «Polska» на балконах.
Канечне, не на кожным аўтамабілі і балконе, але ж дастаткова шмат, і гэта вельмі цешыла вока. Здаецца, у Польшчы не засталося акцёраў для здымкаў у рэкламе, бо іх месца паўсюль займалі гульцы зборнай: і на вялікіх білбордах, і на высачэнных дамах, і на маленькіх здымках дзесьці ў падземных пераходах, скрозь Блашчыкоўскі і кампанія. Наогул, польскі народ выглядаў гэткім адзіным кулаком, усіх іх з’яднала мэта — падтрымаць сваю нацыянальную каманду.

Я кепска гавару па-англійску, а таму, канечне, мне было цікава, якая будзе рэакцыя на расейскую мову.
Шчыра кажучы, рэакцыя неадназначная: хтосьці і дарогу пакажа і дапаможа, а хтосьці, пачуўшы расейскую, пачынае ўсміхацца. Былі і такія, хто адразу ж мяняўся ў твары, прычым не ў лепшы бок. Напрыклад, пасля матчу ў Познані ў рэстаран, дзе я снедаў, зайшлі гладка паголеныя заўзятары познаньскага «Леха», давялося размаўляць з афіцыянткай на англійскай мове. У выніку, хоць палякі і не сустракалі мяне з распасцёртымі абдымкамі, але ж ўсё ж дапамагалі.

Апынуўшыся ў чужой краіне адзін, рызыкуеш блукаць па горадзе ў пошуках чагосьці вельмі доўга, але гэта не пра Варшаву і не пра Познань падчас Еўра.
Транспартная сістэма наладжана вельмі добра, уся неабходная інфармацыя ёсць на прыпынках.
Калі штосьці незразумела, заўсёды есць спецыяльныя пункты дапамогі ці валанцёры, якія дапамогуць.
Напрыклад, у Пазнані ў кожнага валанцёра віселі значкі з сцягамі краін, мовы якіх яны ведаюць і змогуць размаўляць.

Калі ў горадзе, у якім праходзяць гульні, у нейкі дзень няма матчу, то можна весела прабавіць вечар у фан-зоне. Вельмі добрае ўражанне пакінула фан-зона ў Варшаве, яна вялізная: 6 вялікіх экранаў, па якіх паказваюць футбольныя матчы; ёсць сцэна, таму пасля матча натоўп людзей выходзіць забаўляць дыджэй; паўсюль прадаюць піва і ўсё, што трэба заўзятару падчас і пасля матчу. На фан-зоне ў Варшаве я сачыў за гульнёй Германія — Галандыя, вельмі спадабалася атмасфера на фан-зоне дый сам матч парадаваў. Насупраць вялікага экрана была размешчана трыбуна, з якой я і глядзеў гульню, складавалася ўражанне, што я на стадыёне. А пасля матча здалося, што я дзе-небудзь у Германіі -- столькі было нямецкіх заўзятараў каля сцэны, нягледзячы на тое, што іх зборная гуляла свой матч у Харкаве. У Пазнані таксама добрая фан-зона, але ж яна значна меншая.

Футбольны матч — гэта 90 хвілін, а астатняе свята робяць заўзятары.
Каго я толькі ні сустрэў у Польшчы: іспанцы, італьянцы, харваты, адным словам, уся еўрапейская сям'я. Ды не толькі: яшчэ й заўзятары з Аргенціны, Бразіліі, Аўстраліі, Сінгапура. Здавалася, што ўвесь свет прыехаў глядзець футбол у Польшчу. Усіх здзівілі заўзятары зборнай Ірландыі. На жаль, я бачыў іх зусім няшмат, бо ў той момант яны гулялі свой матч супраць Іспаніі ў Гданьску, але іх вяртання ў Познань на гульню з італьянцамі чакалі. Кажуць, што ірландцы ўмеюць рабіць свята і ўвесь горад гудзеў і быў напоўнены зялёнымі фарбамі падчас іх матчу ў Пазнані.

Затое я пабачыў ва ўсёй красе заўзятараў зборнай Харватыі.
Наогул, горад у дзень матчу — гэта тое, што нельга перадаць словамі. Здаецца, што горад захапіла анархія. Але ж і гэта палякі абставілі так, што ўсё выглядала прыстойна. Я прысутнічаў на матчы Італія — Харватыя, і супрацьстаяння заўзятараў там не было: харватаў папросту было ў разоў дзесяць болей.
Перад гульнёй здавалася, што харватаў у горадзе больш, чым палякаў.
Я хваляваўся, што трамваі Пазнані, якія везлі натоўп заўзятраў на стадыён, не вытрымаюць краш-тэсту ад харвацкіх заўзятараў, але ўсё абышлося. Назіраючы за заўзятарамі абедзвюх каманд, склаліся вобразы: харват, які ледзь трымаючыся за поручні, вывальваецца з трамвая з півам, і ўвесь трамвай пачынае крычаць «Bijezite ljudi, bijezite iz grada…» (Уцякай, народ, уцякай з горада!), і італьянцы, якія, убачыўшы дзеўчыну, саступаюць ёй месца.

Ну і сама гульня, вельмі прыгожы стадыён у Пазнані на 30 тысяч гледачоў.
Я са сваім не самым добрым зрокам бачыў ўсё да драбязы. Я сядзеў за варотамі і, як ні смешна, дальнія вароты я бачыў не горш, чым на мінскім "Дынама" блізкія. Такая зручная канструкцыя арэны. Сама гульня не вельмі ўразіла, бо я хваляваўся за італьянцаў. На стадыёне харвацкія заўзятары таксама проста змялі італьянцаў, і потым, пасля гульні, калі табе хацелася паснедаць ды папіць піва, трэ было ціскнуцца між харватаў, бо ў гэты вечар уся Познань была напоўнена бела-чырвонымі шашачкамі. У той дзень свята рабілі харваты, але шмат хто ўжо чакаў ірландцаў…

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год21

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год21

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць