Эканоміка

Пытанне аб холдынгу МАЗа і КАМАЗа можа вырашыцца да канца года

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 5 ліпеня заявіў генеральны дырэктар беларускай кампаніі Аляксандр Бароўскі.

Паводле яго слоў, праца камісіі па стварэнні холдынгу працягваецца. «Ёсць яшчэ шмат пытанняў, у тым ліку па ацэнцы рызыкаў як беларускім, так і расійскім бокам. Я думаю, што да канца года мы аб’яднаемся», — сказаў Бароўскі.

    Як заявіў 22 чэрвеня першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, Беларусь мае намер унесці ў холдынг «Расбелаўта» 75% акцый МАЗа мінус адна акцыя. Ён нагадаў, што была доўгая дыскусія з нагоды рыначнага кошту МАЗа. У выніку беларускае прадпрыемства ацэнена ў 1,1 млрд. долараў. Рыначны кошт расійскага КАМАЗа склаў 1,6 млрд. долараў. Сямашка падкрэсліў, што холдынгу «Растэхналогіі» належыць 49,9% акцый КАМАЗа. Разам з тым МАЗ на 100% належыць дзяржаве. Аднак першапачаткова аб’яднанне актываў у рамках холдынгу «Расбелаўта» меркавалася ажыццявіць на парытэтнай аснове.

    «Як паказалі разлікі, калі КАМАЗ унясе 49,9% акцый, якія належаць дзяржаве, то МАЗу трэба ўносіць 75%, — сказаў першы віцэ-прэм’ер. — Але каб у нас быў уплыў на гэтыя працэсы, мы хочам 25% плюс адна акцыя пакінуць у Беларусі, а 75% мінус адна акцыя аддаць у холдынг. Тым самым мы дасягнем парытэтнасці бакоў. І тады рашэнні будуць прымацца кансэнсусам. І ніхто з удзельнікаў холдынгу не адчуе сябе ўшчэмленым». Сямашка падкрэсліў, што менавіта такая прапанова была зроблена расійскаму боку і на яго атрыманы станоўчы адказ. Такую схему аб’яднання ўхваліў і кіраўнік дзяржавы. «Значыць, думаю, холдынг будзе створаны на такіх умовах», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў2

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм10

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў2

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць