Жанчыну, якая ў п'яным выглядзе урэзалася ў фуру, прысудзілі да пазбаўлення волі
Справа пра вельмі нетыповае для Мінска ДТЗ разглядалася сёння: п’яная жанчына за рулём Toyota RAV4 урэзалася ў фуру, загінуў яе знаёмы, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні. У нейкі момант здалося, што ўсё абмяжуецца умоўным тэрмінам: падсудная прызнала віну, выплаціла кампенсацыю пацярпелай (жонцы загінулага), тая ўжо не настойвала на пазбаўленні волі. Аднак канвой ўсё ж спатрэбіўся — абвінавачваную ўзялі пад варту прама ў зале суда. Але думаецца, кропка ў гэтай гісторыі яшчэ не пастаўленая. У жанчыны ёсць 10 дзён на абскарджанне прысуду.
Нагадаем, аварыя адбылася 13 красавіка позна ўвечары на вул. Прушынскіх, насупраць дома № 60.На гэтым участку перад скрыжаваннем ў напрамку, у якім ехала Toyota, колькасць палос павялічваецца з адной да двух. Менавіта ў такім «кармане» і стаяла фура, у заднюю частку якой урэзаўся легкавы аўтамабіль.
Як аказалася, загінулы — даўні знаёмы жанчыны, якая была за рулём. Раней пад суд яна не трапляла, толькі неаднаразова прыцягвалася за парушэнні ПДР, у тым ліку за перавышэнне хуткасці. На пасяджэнні суда абвінавачаная — мініяцюрная, акуратна апранутая жанчына, зусім не падобная да выпівохі, — патлумачыла: «У той вечар былі ў мяне дома. Я выпіла 50–70 грамаў гарэлкі. Не болей. Ён — астатняе. Пачатая бутэлька была аб’ёмам 0,5 літра. Я яму выклікала нават таксі, не хацела ехаць сама за рулём. Але ён адмовіўся, а потым настаяў, каб завезла яго… Тут побач — на вул. Палявую. На вул. Прушынскіх не гарэла асвятленне, я ехала 60–65 км/г, мяне асляпіла святло фар сустрэчнай машыны, позна заўважыла фуру, паспрабавала пазбегнуць сутыкнення, але ўрэзалася ў яе». Быў апытаны таксама сведка ДТЗ, які даў крыху іншыя паказанні.
Жанчына была дастаўлена на медасведчанне, дзе аказалася, што ў яе ў крыві 2,61 праміле этылавага спірту.У адваката падсуднай паўсталі пытанні, маўляў, такога не можа, каб жанчына перапіла мужчыну (у загінулага знайшлі 2,5 праміле). У той жа час у справе было заключэнне медыка, паказанні спецыяльнага прыбора (ён вымярае ўтрыманне этылавага спірту ў паветры пры выдыханні), вынікі аналізу крыві. Усе сведчыла пра тое, што кіроўца Toyota знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення больш за 2 праміле.
Пацярпелая, жонка загінулага, адразу заявіла, што адчувае непрыязныя пачуцці да падсуднай і патрабуе пазбавіць яе волі.Па словах пацярпелай, яна сем разоў спрабавала развесціся з мужам, літаральна за тыдзень да аварыі яны ўсё ж прымірыліся ў судзе. У ноч з 13 на 14 красавіка жонка загінулага знаходзілася дома ў бацькоў, з бацькам было дрэнна. Пра трагедыю даведалася на наступную раніцу. Забягаючы наперад, скажам, што пасля перапынку, калі абвінавачаная выплаціла маральную кампенсацыю, пацярпелая папрасіла не пазбаўляць яе волі.
У гэты момант, як нам здалося, абвінавачаная выглядала больш упэўнена. Але прысуд суда Ленінскага раёна быў такім: прызнаць вінаватай па частцы 2 артыкула КК 317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў», прызначыць пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі (ужо з улікам закона аб амністыі гэтага года) з адбываннем пакарання ў
Нагадаем, прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён. Верагодна, гэта і будзе зроблена. Падрабязны рэпартаж з суда чытайце ў бліжэйшыя дні.
Каментары