Музыка55

«Бі-2»: Чулі пра цэнзуру, але нас не тычылася

«Няма пакуль такой песні, якую б нам хацелася праспяваць па-беларуску».

Удзельнікі расійскага рок-гурту«Бі-2» Лёва і Шура шмат чулі пра цэнзуру ў Беларусі, але асабіста іх гэта ніколі не тычылася, таму яны нават не ведаюць, як да гэтага ставіцца. Пра гэта музыканты заявілі 28 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Брэсце, адказваючы на пытанне журналістаў, ці быў скарэктаваны іх плэй-ліст для беларускага канцэрта.

Сустрэча з прэсай папярэднічала выступленню «Бі-2» на Дні Брэста.

На пытанне пра любімыя і нелюбімыя песні ў сваім выкананні, музыканты адзначылі, што «выступленне на пляцоўках такога роду, як гарадскія святы, прадугледжвае вялікую колькасць песень ужо вядомых, чым песень з апошняга альбома, а іграць, канешне, падабаецца з апошняга альбома, па прычыне таго, што яны зусім свежыя».

«Ёсць песні, якія губляюць актуальнасць з часам, ёсць песні, якія проста заігрываюцца. М
ы на некаторыя час выключаем іх з рэпертуару, а праз некаторы час, калі ты зноў пачынаеш іграць гэтыя песні, з’яўляецца новае дыханне, новыя фарбы. Я думаю, што так робяць многія гурты. Хаця ёсць такія песні, ад якіх адмовіцца зусім немагчыма, таму, каб нам весялей было іх іграць, мы паступова мяняем штосьці ў аранжыроўках», — сказаў Лёва.

На пытанне аб тым, ці збіраюцца музыканты, якія з’яўляюцца выхадцамі з Беларусі, праспяваць на беларускай мове, Лёва адказаў: «Няма пакуль такой песні, якую б нам хацелася праспяваць па-беларуску».

Каментары5

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць