Культура22

Кніга лёсаў беларускай эміграцыі

Выйшла кніга Аляксандра Адзінца «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў». У 700‑старонкавым томе сабраныя больш за 70 успамінаў дзеячоў дыяспары.

Адзінец Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў. — Менск: Медысонт, 2007. — 704 с. (Бібліятэка «Бацькаўшчыны». Кніга 11)

У кнізе сабраныя 73 успаміны дзеячоў беларускай дыяспары з усяго сьвету — тых, хто пасьля 1944 г. апынуўся на захад ад свае радзімы.

Ідэя кнігі, паводле словаў аўтара, ўзьнікла досыць нечакана. «Каталізатарам стаў мой старэйшы сябра Барыс Кіт — першы прадстаўнік ваенна‑палітычнай хвалі беларускай эміграцыі, зь якім мне ўдалося навязаць цесны кантакт. — Але тады я ў марах не плянаваў выданьня цэлай кнігі, прысьвечанай эміграцыі. Мэтай было напісаньне газэтнага артыкулу. Аднак пасьля той размовы я быў настолькі захоплены, узрушаны й усхваляваны суразмоўцам, што зразумеў: гэта толькі пачатак!».

Аўтар тэлефанаваў у Англію й Канаду, Аўстралію й Аргентыну, Чэхію й Польшчу, па некалькі гадзін размаўляючы з адным суразмоўцам. У выніку за паўтара году былі сабраныя дзясяткі тэкстаў: з ЗША — 30 успамінаў, з Аўстраліі — 12, Канады — 11, Вялікабрытаніі — 6, Нямеччыны — 4, Польшчы і Бэльгіі — па 3, Аргентыны, Францыі, Чэхіі, Швэцыі — па 1.

Сярод герояў кнігі Надзея Касмовіч, Барыс Кіт, Міхась Лужынскі, Ганна Мерляк (жонка Кастуся Мерляка), Барыс Рагуля, Вітаўт і Вера Рамукі; сьвятар Беларускай народнай царквы, чальцы якой бралі ўдзел у леташнім паходзе на Акрэсьціна, Эмігідзіюш Рыжы; старшыня Рады БНР (1982—1997) Язэп Сажыч, Юры Туронак, Анатоль і Іван Хрэноўскія, Антон Шукелойць. Асобным блёкам зьмешчаныя «Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей», дададзены біяграфічны паказьнік іншых дзеячаў эміграцыі, што згадваюцца ў тэкстах.

Неабходна адзначыць, што раней выходзілі падобныя кнігі, дзе былі сабраныя ўспаміны ці нарысы пра дзеячоў эміграцыі (напр. Леанід Пранчак «Беларуская Амэрыка» і Тацяна Антонава «У землякоў за акіянам»). Аднак кніга «Паваенная эміграцыя» ў некалькі разоў большая. Па‑другое, аўтар, Аляксандар Адзінец, імкнуўся запісваць ня толькі вядомых дзеячаў, а найперш малавядомых людзей: шараговых жаўнераў дыяспары. Тых, хто непасрэдна ствараў беларускую Амэрыку, беларускую Аўстралію, беларускую Канаду, Вялікабрытанію, Бэльгію. Іх імёны добра вядомыя там, але мала вядомыя тут, у Беларусі.

Большасьць герояў кнігі глядзяць на падзеі апошняй вайны падобна, як сьвятар з аўстралійскага Мэльбурну Аляксандар Кулакоўскі: «Як і саветы, Гітлер прынёс у Беларусь няволю, пакуты й сьмерць. На пару з чырвонымі партызанамі, немцы паставілі беларуса на мяжу поўнага выміраньня. Я нават дакладна не скажу, каго людзі больш ненавідзелі й каго больш баяліся, — і тыя, і другія сеялі на шматпакутнай беларускай зямлі выключна няшчасьце. Прамаўчыш перад партызанамі, не аддасі апошні кавалак хлеба — заб’юць. Не паведаміш немцам, што ў хаце былі партызаны, — таксама заб’юць».

Кніга магла быць значна большай і выйсьці ў двух ці трох тамах. Але на кожную згоду на інтэрвію прыпадала на адной адмове.

«Хапала ўсяго», — згадвае Аляксандар Адзінец, — «і мэтадычнага кіданьня слухаўкі пасьля аднаго толькі вітаньня па‑беларуску, і рэзкіх адмоваў запрасіць мужа (ці жонку) да тэлефону, і абвінавачваньняў аўтара, што ён замалады, дый увогуле «дзе гарантыя, што Адзінец — гэта ня Ваш псэўданім».

У томе зьмешчана больш за дзве сотні фатаздымкаў, большасьць зь якіх друкуецца ўпершыню.

Зрабіць другую такую кнігу ў найбліжэйшыя дзесяцігодзьдзі наўрад ці ўдасца. Старое пакаленьне эміграцыі імкліва адыходзіць. Так, за час працы над кнігай адышлі ў лепшы сьвет чатыры інтэрвіюэры: Франціш Бартуль, Мікола Латушкін, Янка Раковіч, Барыс Рагуля.

І празь дзесяць гадоў апытваць амаль ня будзе каго. Аляксандар Адзінец пасьпеў гэта зрабіць цяпер.

Шукайце кнігу ў кнігарнях, незалежных распаўсюднікаў.

Аляксандар Адзінец нарадзіўся ў 1980 г. у Менску. Шэсьць гадоў адпрацаваў штатным супрацоўнікам спартовай газэты «Прессбол». Ад 2003 г. жыве ў Нямеччыне. Супрацоўнічаў і супрацоўнічае з шэрагам музычных, грамадзка‑палітычных і музычных выданьняў, у прыватнасьці, з «Нашай Нівай» і «Салідарнасцю».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць