Меркаванні

Сяргей Вітушка пра Аляксея Анішчыка

У Вільні ва ўзросьце 95 гадоў памёр старэйшы беларускі пісьменьнік Аляксей Анішчык.

У Вільні ва ўзросьце 95 гадоў памёр старэйшы беларускі пісьменьнік Аляксей Анішчык.

Ён нарадзіўся ў 1912 годзе на Наваградчыне, дзе пазьней працаваў настаўнікам у слыннай Беларускай гімназіі.

Яшчэ ў маладосьці ён пачаў пісаць вершы (псэўданімам абраў сабе назву горкай кветкі — Чэмер), але выдаць свае кнігі змог, толькі калі счэзла цэнзура. У 1990‑ыя гады, жывучы ў Вільні, Аляксей Анішчык выдаў некалькі кнігаў вершаў і ўспамінаў («Мондзінская баляда», «Жыцьцё жывым належыць», «Наваградзкая беларуская гімназія», «Сяргей Хмара», «Выбраныя Богам»). Летась выйшла яго аўтабіяграфія.

Аляксей Анішчык вядомы ня толькі як літаратар, але і як дзеяч нацыянальнага адраджэньня, якому хапіла мужнасьці ў 1944 годзе на Другім Усебеларускім Кангрэсе выступіць з прамоваю супраць свавольстваў жаўнераў АК (яго выступ абарвалі арганізатары Кангрэсу). Пазьней савецкая ўлада клясыфікавала гэты выступ як здраду і вынесла яму сьмяротны прысуд, які замянілі на 25 гадоў лягераў.

У 1989 годзе ён вітаў удзельнікаў Другога Вальнага Сойму ў Вільні ад імя віленскай інтэлігенцыі. Падчас Сойму, на якім была заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак, і адбылася наша першая асабістая сустрэча. Пазьней савецкія газэты зьмясьцілі здымкі, на якіх мы вітаемся, і падпісалі іх: «абдымкі з паліцаем».

Характарам Аляксей Сьцяпанавіч быў незвычайны: зусім незласьлівы, ён ніколі не наракаў — але надта радаваўся чужым посьпехам, усіх навокал лічыў цудоўнымі, прыпісваў ім таленты, ды і сам таму ніколі не пачуваўся лішнім у такім асяродку.

У Аляксея Анішчыка засталася багатая бібліятэка і рэдкі архіў. Нашчадкам будзе адкуль даведацца пра беларускі нацыянальны рух мінулага стагодзьдзя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць