Спорт2929

Астапчук: Чалавек, які мяне шантажаваў, даўно казаў, што будуць праблемы з допінг-кантролем

Допінг трапіў у арганізм паміж апошнім тэстам у Мінску і першым у Лондане.

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук, пазбаўленая залатога медаля Алімпіяды ў Лондане з-за станоўчай допінг-пробы зазначае, што пачынаючы з красавіка яе бесперапынна трэслі антыдопінгавыя агенцтвы. Так, у маі яна здавала тэсты двойчы, у чэрвені - тройчы, у ліпені - двойчы. Апошні раз - 30 ліпеня.

Усе тэсты былі адмоўнымі.

Барыс Тасман: Застаецца выказаць здагадку, што допінг трапіў у твой арганізм паміж апошнім тэстам у Мінску і першым у Лондане...

Выходзіць так. Але вы ўяўляеце, што трэба страціць розум, каб наесціся допінгу перад самым выездам у Лондан, ведаючы, што там чакае абавязковы допінг-кантроль. Трэба быць сабе ворагам.

Але ж нехта можа быць зацікаўлены ў тым, каб цябе падставіць?

Той чалавек, вы ведаеце, пра каго я кажу, той, які займаўся шантажом, ён мне даўно абяцаў: у цябе будуць праблемы з допінг-кантролем.
Зараз я думаю, што яго пагроза пачынае спраўджвацца, хоць ён ужо не працуе ў нас.

Што збіраешся рабіць?

Мы з Аляксандрам Мікалаевічам Яфімавым паспрабуем расследаваць гэту справу, у тым ліку з дапамогай следчых органаў.
Трэба прадумаць усё да дробязі, успомніць усе гэтыя дні паміж 30 ліпеня і 5 жніўня: як яны праходзілі, дзе і з кім мела зносіны.

А, дарэчы, дзе ты знаходзілася перад ад'ездам?

Да 3 жніўня была на зборы ў Раўбічах, а 4-га мы з трэнерам вылецелі ў Лондан ... Усё, што ўдасца даведацца ў выніку расследавання, стане вядома ўсім. Мне няма чаго хаваць ад людзей.

Я выдаткавала шмат сіл, каб стаць алімпійскай чэмпіёнкай, мне няма чаго апраўдвацца. Не хачу так заканчваць спартыўную кар'еру.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях12

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

Шакіра прадставіла афіцыйную песню мундыялю-2026

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся4

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая25

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў9

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый7

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер12

Сакрэтная кафедра Баўманаўскага ўніверсітэта Расіі цяпер рыхтуе хакераў і дэзынфарматараў для ГРУ — расследаванне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях12

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць