Грамадства11

Міністр архітэктуры наведвае Венесуэлу і Эквадор

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Нічкасавым 23–30 жніўня наведвае з візітам Венесуэлу і Эквадор.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, у Венесуэле дэлегацыя правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС, а таксама міністэрстваў прамысловасці, нафты і гарнаруднай прамысловасці, жылля і жылой інфраструктуры.

Візіт у Эквадор прадугледжвае перамовы з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта, МЗС, міністэрстваў гарадскога развіцця і жыллёвай гаспадаркі.

Асаблівая ўвага падчас паездкі «будзе нададзена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў гэтыя краіны», паведамляе прэс-служба МЗС.

Трэба адзначыць, што гэтымі днямі ў Эквадоры вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі на радзіму былога беларускага міліцыянера Аляксандра Баранкова, які паехаў у гэтую краіну ў кастрычніку 2009 года, а летам 2010-га атрымаў статус палітбежанца.
У Беларусі Баранкоў абвінавачваецца ў махлярстве, падбухторванні да дачы хабару і хабарніцтве. Сам ён сцвярджае, што ў яго ёсць доказы ўдзелу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку сваякоў Аляксандра Лукашэнкі, у кантрабандзе нафтапрадуктаў. У чэрвені гэтага года Баранкоў быў затрыманы на падставе запыту беларускага боку аб экстрадыцыі.

Адвакат Баранкова сцвярджае, што справа палітбежанца прыняла новы абарот пасля візіту ў Эквадор у чэрвені гэтага года Аляксандра Лукашэнкі. Аднак днямі прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа заявіў, што затрыманне Баранкова не было праведзена, каб дагадзіць Лукашэнку. Карэа таксама заявіў, што яго паўнамоцтвы дазваляюць адмовіць у экстрадыцыі, нават калі суд прыме рашэнне вярнуць Баранкова на радзіму. Разам з тым Карэа адзначыў, што лічыць за лепшае не выказваць свайго стаўлення да гэтай справы да рашэння суда.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць