Улада5050

Крыжаноўскі дэпутатцы Шылавай на тэледэбатах: «Ідзіце і варыце боршч» — відэа

Дэбаты з удзелам старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і актора Яўгена Крыжаноўскага ператварыліся ў спектакль.

У дэбатах па Паўднёва-Заходняй акрузе Мінска, якія выйшлі ў эфір тэлеканала «Беларусь-2» узялі ўдзел двое кандыдатаў — дзейная дэпутатка Святлана Шылава, высунутая ў кандыдаты ад мясцовай паліклінікі, а таксама актор Яўген Крыжаноўскі ад ЛДП. А вось замест сябра АГП Уладзіміра Раманоўскага прыйшоў старшыня партыі Анатоль Лябедзька як ягоная давераная асоба.

«Уладным» кандыдатам на гэтай акрузе лічыцца скандальна вядомая дэпутатка Святлана Шылава.
Яна праславілася сваёй заявай пра тое, што заробку ў тры мільёны рублёў дастаткова для сям’і з двума дзецьмі. Менавіта да яе адрасавалі свае вострыя пытанні і Лябедзька, і Крыжаноўскі, ператварыўшы дэбаты ў спектакль.

«Мне здаецца, што хопіць аднаго тэрміну, — пачаў здалёк пытанне да доктаркі Шылавай Яўген Крыжаноўскі. — Яна выдатны спецыяліст.

Прафесія чакае вас, Святлана Дзмітрыеўна! Я лічу, што трэба вяртацца ў сям’ю».
Шылава паспрабавала адказаць, што падчас дэпутацтва працягвала доктарскую дзейнасць, і менавіта яе веды патрэбныя парламенту. Аднак Крыжаноўскі зноў вярнуўся да тэмы, калі Шылава заявіла, што з’яўляецца намесніцай Саюза жанчын Беларусі.
«Вы ж паважаеце Лідзію Міхайлаўну Ярмошыну? А што яна сказала ў жывым эфіры? — звярнуўся ён за дэпутаткі і, не даючы адказаць, працягнуў: — Яна сказала: жанчыны, не займайцеся палітыкай, варыце баршчы. У вас трое дзяцей, муж, варыце ім баршчы».
Шылава паспрабавала выкруціцца з сітуацыі, робячы кампліменты Ярмошынай, але пра боршч так і не адказала.

Лябедзька за час дэбатаў паспеў узгадаць многія праблемныя пытанні — тое, што дваццаці кандыдатам у дэпутаты ад АГП не дазволілі звярнуцца да выбарцаў з тэлеэкрану, фальсіфікацыі і маніпуляцыі на папярэдніх выбарах у парламент, адказнасць уладаў за эканамічны крызіс, наяўнасць у краіне палітвязняў.

Калі ж Шылава задала яму пытанне з падколкай, хто пойдзе ў парламент у выпадку перамогі Раманоўскага — Лябедзька ці сам Раманоўскі, старшыня АГП не палез за словам у кішэню. «Калі ў Беларусі будуць выбары, выбяруць Раманоўскага, і ён будзе годным кандыдатам.

А ў нас пакуль не выбіраюць, а прызначаюць, таму хутчэй за ўсё будзеце дэпутатам вы», —
адрэзаў ён.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць