Аўто44

Першы легкавік Geely будзе выпушчаны ў Беларусі да канца года

У Беларусі ў верасні стартуе вытворчасць сумесных з кітайскай кампаніяй Geely легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў сёння міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч.

Паводле яго слоў, цяпер завяршаюцца будаўнічыя работы на барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік», атрымана абсталяванне і ідзе яго мантаж, які будзе завершаны ў верасні. З гэтага моманту пачнецца вытворчасць аўтамабіляў з камплектуючых. «Я спадзяюся, што да канца года мы атрымаем першы аўтамабіль», — сказаў міністр. Цяпер праводзіцца сертыфікацыя, і да канца гэтага месяца плануецца атрымаць «ўхваленне тыпу транспартнага сродку, пасля чаго атрымаем магчымасць рэалізоўваць аўтамабіль у Беларусі». Затым аўтамабіль будзе аддадзены на выпрабаванне для атрымання адпаведнага сертыфікату ў Расіі.

Міністр нагадаў, што ў кастрычніку 2011 года быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, а ў снежні — створана сумеснае прадпрыемства «Белджылі», якое было зарэгістравана ў СЭЗ «Мінск».
Бакі падпісалі пагадненне аб прамысловай зборцы. У сакавіку 2012 года быў заключаны інвестыцыйны дагавор, паводле якога аб’ём укладанняў у праект складзе 244,9 млн. долараў.

Праект будзе рэалізоўвацца ў тры этапы. Першы прадугледжвае, што на заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» будуць створаны магутнасці па вытворчасці 10 тыс. аўтамабіляў у год. На гэтай пляцоўцы плануецца да 2015 года вырабіць 28.900 аўтамабіляў. На другім этапе плануецца павялічыць аб’ёмы вытворчасці да 60 тыс. аўтамабіляў у год. З гэтай мэтай у 2013–2015 гадах у свабоднай эканамічнай зоне ў вёсцы Перасады Барысаўскага раёна будзе пабудаваны новы завод з інвестыцыямі 66 млн. долараў. На трэцім этапе запланаваны выхад магутнасцяў новага прадпрыемства на 120 тыс. аўтамабіляў за год.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы2

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы2

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць