Улада

Назіральнік Аляксандр Марчанка дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска

Каб даць паказанні па справе «скрадзенага ровара».

Актывіст «За Свабоду», назіральнік па «байкотнай» Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101, Аляксандр Марчанка дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска. Аб гэтым паведаміў каардынатар назірання руху «За Свабоду» на гэтай акрузе Юрый Меляшкевіч.

Паводле яго слоў,

Марчанку затрымалі, калі ён выходзіў з дому. «Людзі ў цывільным запхнулі яго ў машыну і павезлі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска», —
паведаміў Меляшкевіч.

У сваю чаргу, Марчанка паведаміў па тэлефоне, што цяпер «знаходзіцца ў міліцыі, дае паказанні сведкі».

Як паведамлялася раней, 22 верасня ў 12 гадзін Аляксандру Марчанку, які ў гэты час назіраў за галасаваннем на выбарчым участку № 367, патэлефанаваў чалавек, які назваўся намеснікам начальніка крымінальнага вышуку РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Ён паведаміў, што Марчанка павінен з’явіцца ў 14.30 для дачы паказанняў і следчых дзеянняў да следчага камітэта Снацкага Валерыя Міхайлавіча.

Нібыта Марчанка з’яўляецца сведкам па крымінальнай справе аб крадзяжы веласіпеда на вуліцы Лесі Украінкі.

Марчанка без позвы ў Следчы камітэт з’яўляцца адмовіўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць