Улада22

Незалежныя назіральнікі: Яўка падчас датэрміновага галасавання склала 18%, астатняе — фальсіфікацыі

Яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання склала каля 18%, паведамілі журналістам 23 верасня актывісты кампаніі партыйнага назірання «За справядлівыя выбары».

Паводле звестак аднаго з каардынатараў кампаніі Сяргея Калякіна, усе пяць дзён датэрміновага галасавання іх назіральнікі сачылі за выбарчым працэсам на 657 выбарчых учатках ў 36 выбарчых акругах па ўсёй краіне. «На раніцу 23 верасня мы палічылі колькасць людзей, якое прагаласавала на кантраляваных намі участках. Па нашых дадзеных, яўка склала 19,4%», — сказаў Калякін.

У сваю чаргу адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі паведаміў, што, па іх дадзеных, датэрмінова прагаласавала 17,1%. «Такім чынам, можна канстатаваць, што рэальная яўка на датэрміновае галасаванне на гэтых выбарах складае каля 18%», — сказаў ён.

Яшчэ адзін каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», Віктар Карняенка, адзначыў, што найбольшая яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне фіксавалася на тых участках, дзе знаходзяцца інтэрнаты.

«Па асобных участках, напрыклад, у БНТУ, яўка на датэрміновае галасаванне склала да 90%. Вялікая яўка на ўчастку Брэсцкага педінстытута — да 60%. Назіральнікі кажуць пра тое, што практычна паўсюдна студэнты, вайскоўцы, тыя, хто жыве ў інтэрнатах, падвяргаліся ціску з боку адміністрацый сваіх устаноў з мэтай прагаласаваць датэрмінова «, — заявіў Карняенка.

Кампанію «За свабодныя выбары» праводзяць 14 палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Па дадзеных ЦВК, у ходзе датэрміновага галасавання ў выбарах прынялі ўдзел 25,9% грамадзян.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць