Грамадства1010

Мінадукацыі разглядае магчымасць вяртання ў старэйшыя класы профільнай сістэмы навучання

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 3 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Нагадаем, ліквідацыя класаў з паглыбленым вывучэннем прадметаў у беларускіх школах была прадугледжаная дэкрэтам прэзідэнта № 15 ад 17 ліпеня 2008 года «Аб асаблівых пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі». Замест такіх класаў у школах уведзены факультатыўныя заняткі, закліканыя даць жадаючым магчымасць вывучаць прадметы школьнай праграмы на павышаным узроўні.

«Рэальная эфектыўнасць факультатыўных заняткаў невысокая», — заявіў міністр адукацыі па выніках аналізу працы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Паводле яго слоў, зараз Мінадукацыі працуе над вырашэннем гэтай праблемы. «Можа, вярнуцца да профільнай сістэмы навучання: размеркаваць гэтыя факультатыўныя заняткі ў адной школе на матэматыку і фізіку, хімію і біялогію, у іншай — на гуманітарныя дысцыпліны. Можа, яшчэ нейкім чынам», — сказаў Маскевіч.

Ён зазначыў, што рашэнне аб вяртанні да профільнай адукацыі неабходна будзе прымаць «на самым высокім узроўні».
Калі на працягу года па нейкіх прычынах яе не атрымаецца ўвесці, то Мінадукацыі мае магчымасць забяспечыць прафілізацыю навучання ў старэйшых класах у межах дзейнай нарматыўнай базы: максімальна адаптаваць да яе сістэму факультатываў. «Але я спадзяюся, што грамадскі рэзананс будзе станоўчым і рашэнне наконт гэтага будзе прынятае ўжо да наступнага навучальнага года», — заявіў Маскевіч.

Паводле яго слоў, пераход да профільнай адукацыі ў старэйшай школе павінен быць укаранёны пры ўмове, што ў 10-11-я класы з базавай школы будуць пераходзіць толькі вучні з высокай паспяховасцю, якія здольныя асвоіць паглыбленую праграму.

Для забеспячэння гэтага міністр прапаноўвае, каб экзамены за базавую школу праводзіліся незалежнымі структурамі. Сёння гэтыя іспыты арганізоўваюцца самімі ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву27

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву27

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць