Улада55

Пяцікласьнік страціў памяць пасьля поўхі настаўніцы

Ружаны. Канфлікт у школе скончыцца судом.

Канфлікт у ружанскай школе скончыцца судом.

Так выглядаюць наступствы непедагагічных паводзінаў выкладчыцы матэматыкі Ружанскай сярэдняй школы Ірыны Палуянскай з пункту гледжання бацькоў Нікіфара Стаянавіча. Настаўніца ўжо страціла працу. Цяпер ёй яшчэ пагражае і адміністрацыйная адказнасць.

Намеснік дырэктара па навучальна‑выхаваўчай рабоце Ніна Міхальчук была сведкай здарэння. Паводзіны калегі яна не апраўдвае, але і вельмі сумняецца, што тая поўха магла мець такія наступствы.

Ніна Міхальчук: «Гэта было на перапынку. Аднакласнікі ўзялі яго спартыўную форму і пачалі кідаць яе па класе. Ён выйшаў з сябе, пачаў крычаць, кідаць кнігі, разбіў вазон з кветкамі. Вучні выбеглі ў калідор і паскардзіліся настаўніцы. Яна на яго накрычала. Ён у адказ стаў на яе нецэнзурна лаяцца. Яна штурхнула яго рукой. Ён страціў раўнавагу і стукнуўся галавой аб сцяну. Выскачыў гузак».

На наступны дзень бацькі хлопчыка прыйшлі ў школу з патрабаваннем, каб настаўніцу звольнілі паводле артыкулу. А калі даведаліся, што тыя сышла з працы па пагадненні бакоў, маці вучня, Анжэла Стаянавіч, напісала скаргу ў раённы суд.

Анжэла Стаянавіч: «Зараз хлопец на працягу году будзе знаходзіцца пад назіраннем у неўролага, выпісалі лекі, якія яму неабходна прымаць тры месяцы. Хлопец ад страсення і шоку страціў памяць. Я хачу, каб гэтую настаўніцу пакаралі так, каб іншым непанадна было. У мяне трое дзяцей і я хачу, каб яны вучыліся. А ў нас толькі адна школа».

У настаўніцы Ірыны Палуянскай таксама трое дзяцей. Муж ужо доўгі час не можа знайсці працы ў мястэчку. Цяпер без працы засталася і яна. Як сцвярджае начальнік упраўлення адукацыі Пружанскага райвыканкаму Мікалай Кудравец, уладкавацца па спецыяльнасці ёй у бліжэйшы час не дазволяць.

Мікалай Кудравец: «Гэта — настаўнік, і гэта — дзеці. Ёй давераныя чужыя лёсы, і ніхто не даў настаўніку права так сябе паводзіць».

Нягледзячы на гэта, вінаватай на ўсе сто адсоткаў Ірына Палуянская сябе не лічыць.

Ірына Палуянская: «Я лічу, што вучань нецэнзурна лаяцца на настаўніка не мае ніякага права. І з майго боку павінна была быць нейкая рэакцыя. Зараз палюбоўна разыйсціся яны не хочуць. Я сама размаўляла з бацькамі хлопчыка, суддзя і адвакат прапаноўвалі дамовіцца, але яны катэгарычна супраць».

У гэтай сітуацыі выклікае здзіўленне тое, як змяняўся дыягназ атрыманай Нікіфарам Стаянавічам траўмы. Галоўны доктар Ружанскай бальніцы Мікалай Максімаў вызначыў у яго «ўдар мяккіх тканяў». Кажучы проста, звычайны гузак. Але бацькі хлопчыка прадставілі ў суд медыцынскую даведку з іншым, значна больш цяжкім дыягназам. Чамусьці — са Слонімскай лякарні, што ў суседняй Гродзенскай вобласці. Суддзя Пружанскага суда Алена Ладага патлумачыла, што пры складанні пратаколу да ўвагі прымалі дыягназ, які паставілі дактары адразу пасля звароту да іх пацярпелага.

Алена Ладага: «Пратакол складзены па артыкуле 9.1 Адміністрацыйнага кодэксу. «Наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткатэрміновага разладу здароўя альбо нязначную страту працаздольнасці»; караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйным арыштам. Якое пакаранне будзе прызначана — вызначыць суд. Пры ўмове, што віна будзе даказаная».

На першае паседжанне, якое павінна было адбыцца некалькі дзён таму, бацькі Нікіфара не прывезлі. Матывавалі гэта тым, што ён усё адно нічога не памятае. Наступнае паседжанне прызначана на 19 красавіка. Праходзіць яно будзе без прысутнасці пацярпелага.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць