Грамадства

Зміцер Дашкевіч раіць ніколі не трымаць галадоўку ў карцары

Зміцер Дашкевіч даслаў першы ліст з ПКТ Мазырскай калоніі,
куды ён трапіў 5 кастрычніка пасля галадоўкі на знак пратэсту супраць абыходжання, якое ён лічыць зняважлівым.

Нявеста палітвязня Наста Палажанка распавяла: «Гэта адразу некалькі лістоў, якія ён пісаў паступова штодня, але адправіў разам, бо, відаць, не было пошты.

Піша, што паступова выходзіць з галадоўкі, спрабуе есці больш разнастайнай ежы. Пра галадоўку напісаў, што не пазнаў сябе, калі ў ПКТ зазірнуў у люстэрка. Што схуднеў за 14 дзён болей, як трымаў галадоўку ў 2006 годзе цягам 21 дня.
Мне не раіць ніколі трымаць галадоўку ў карцары».

Наста Палажанка паведаміла, што турэмныя лекары прызналі Змітра Дашкевіча пасля галадоўкі схільным да суіцыду, «хаця галадоўка — гэта форма пратэсту супроць свавольства адміністрацыі».

У лісце Зміцер Дашкевіч паведаміў некаторыя падрабязнасці наведвання яго папскім нунцыем у канцы верасня.

«Ён напісаў, што нунцый яго падтрымліваў, перадаваў прывітанне ад Папы і казаў, што Касцёл падтрымлівае людзей, якія змагаюцца за справядлівасць у сваёй краіне. Што яны моляцца за палітвязняў.
Зміцер быў вельмі прыемна здзіўлены такой пазіцыяй, піша, што размова была абсалютна пазітыўнай», — распавяла Наста Палажанка.

У канцы жніўня лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, які адбываў двухгадовы тэрмін паводле абвінавачання ў хуліганстве ў Глыбоцкай калоніі, быў асуджаны яшчэ на год за непадпарадкаванне і пераведзены ў Мазырскую калонію строгага рэжыму. Праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што беларускія ўлады пераследуюць Змітра Дашкевіча за ягоную палітычную дзейнасць

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць