Эканоміка11

Місія МВФ пачала працаваць у Мінску

Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па постпраграмным маніторынгу пачала працаваць у Мінску 18 кастрычніка. Узначальвае групу экспертаў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман.

Як паведамілі ў беларускім офісе фонду, мэта місіі, якая будзе працаваць па 29 кастрычніка, — правядзенне трэцяга па ліку постпраграмнага маніторынгу эканомікі Беларусі. Справаздача місіі пасля заканчэння яе працы будзе абмеркаваная саветам дырэктараў МВФ.

Апрача таго, зазначылі ў прадстаўніцтве МВФ, «візіт місіі дасць магчымасць беларускім уладам і супрацоўнікам фонду абмеркаваць эканамічную палітыку ўладаў і перспектывы развіцця нацыянальнай эканомікі ў 2013 годзе».

У 2009–2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ у межах праграмы stand-by пяць траншаў крэдыту на 3,46 млрд. долараў. Асноўны пік выплат прыпадзе на 2013–2014 гады, калі Беларусі трэба будзе вярнуць большую частку пазыкі.

Апошнім часам Мінск некалькі разоў беспаспяхова звяртаўся ў МВФ па дапамогу. Аднак у фондзе ўказалі на негатоўнасць уладаў Беларусі да глыбокіх структурных рэформ, што неабходна для аднаўлення крэдытнага супрацоўніцтва.

2 кастрычніка міністр фінансаў Андрэй Харкавец зноў паведаміў, што Беларусь гатова рэалізаваць новую праграму з МВФ. «Найбліжэйшым часам адбудзецца гадавы сход фонду. Дэлегацыя Беларусі правядзе там кансультацыі з прадстаўнікамі МВФ, — сказаў Харкавец. — Мы заяўлялі і будзем заяўляць, што Беларусь гатова рэалізаваць новую праграму з МВФ. Пытанне сёння будзе на баку нашых партнёраў».

Міністр не ўдакладніў, пра якія сумы ў межах новай праграмы можа ісці размова.
«Для нас вызначальным з’яўляецца не канкрэтная сума, а адказная макраэканамічная палітыка дзяржавы. Сума вызначыцца як наяўны разрыў у фінансаванні эканомікі на найбліжэйшыя тры-пяць гадоў», — сказаў кіраўнік Мінфіна.

9–13 кастрычніка беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым брала ўдзел у Токіа ў мерапрыемствах штогадовага пасяджэння саветаў кіраўнікоў Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду. Вынікі працы кастрычніцкай місіі МВФ у Беларусі стануць асновай для далейшых кансультацый па аказанні тэхнічнай дапамогі краіне, паведамілі ў Мінэканомікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць