Усяго патроху11

Падатковая інспекцыя і мясцовыя ўлады правераць сельскія сядзібы на сумленнасць

Падатковая інспекцыя і мясцовыя ўлады правераць працу сельскіх сядзібаў.

Некаторыя суб’екты, карыстаючыся ільготамі для развіцця аграэкатурызму, займаюцца іншай дзейнасцю і некарэктнымі паводзінамі кідаюць цень на ўсю галіну. Напрыклад, выкарыстоўваюць сядзібы як гасцявыя дамы, дзе прымаюць камандзіровачных, здаюць більярдавыя пакоі, арганізоўваюць лазні. «Быў выпадак, калі ў Магілёўскай вобласці сядзіба аказвала паслугі прыдарожнага сэрвісу», — расказаў Вадзім Кармазін, дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму.

Паводле ўказу № 372 «Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь» сельская сядзіба павінная выкарыстоўвацца ў турыстычных мэтах. Гаспадары абавязаныя пастаянна ў ёй пражываць і весці хоць бы мінімальную падсобную гаспадарку. «Пералік крытэраў указа павінен выконвацца ў комплексе, бо гаспадары сядзібаў плацяць падатак са сваёй дзейнасці — усяго адну базавую велічыню ў год. Гэта вельмі выгадна, і пад гэтую справу можна прыбудавацца», — адзначае эксперт. Пры гэтым ён падкрэслівае, што негатыўныя выпадкі ў практыцы сельскага турызму адзінкавыя. Толькі па іх нельга меркаваць пра галіну ў цэлым.

Каб дзейнасць сядзібаў не выходзіла за рамкі прававога поля, падатковая інспекцыя правядзе рэйд.
Спецыялісты правераць своечасовую выплату падатку, законнасць агратурыстычнай дзейнасці, растлумачаць, што павінна быць на аграсядзібе. Мясцовыя ўлады адсочаць пытанні, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Гэта неабходна, каб дзяржаўныя льготы выкарыстоўваліся па прызначэнні — для падтрымкі жыхароў вёскі і гарадоў з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек.

Цяпер у Беларусі працуе 1917 сядзібаў. Летась у беларускай вёсцы адпачылі больш за 144 тысячы турыстаў. Сярод іх пераважалі нашыя суграмадзяне — крыху больш за 86%. На другім месцы расійцы, затым ішлі ўкраінцы, літоўцы і малдаване.

Каментары1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць