Архіў

Адам Саўэр. Польшча ўжо вярнула паветы

№ 6 (163), 7 — 14 лютага 2000 г.


 

Польшча ўжо вярнула паветы

У артыкуле «Раённыя цырымоніі» ў мінулым нумары «НН» вы пішаце пра паветы: «Палякі ў сябе хочуць іх вярнуць». Дык палякі ўжо тое зрабілі. Адміністрацыйная рэформа 1998 году вярнула ў Польшчы самакіраваныя ваяводзтвы і паветы.

 

Паветы ў Польшчы стварыў каля 1300 году кароль Вацлаў ІІ Чэскі, арыентуючыся на сярэднеэўрапейскія мадэлі (найперш нямецкія). Адным з набыткаў Гарадзельскай польска-літоўскай уніі было ўтварэньне ў Літве сыстэмы тэрытарыяльнага падзелу на ўзор Кароны. Падзел на ваяводзтвы і паветы праіснаваў у Рэчы Паспалітай да 1795 г. Пазьней, у час падзелаў, розным быў лёс ваяводзтваў, але паветы засталіся.

Пры аднаўленьні незалежнасьці ў 1918 г. Польшча пераняла тэрытарыяльныя падзелы па дзяржавах, якія яе падзялілі. Пасьля 1945-га былі ўніфікаваныя адміністрацыйныя падзелы, укаранялася савецкая сыстэма народных саветаў — з абмежаванай кампэтэнцыяй і гіерархічна залежных ад партыйных апаратаў.

Закон 1990 г. пра самакіраваньне гмінаў быў Законам рэвалюцыйным. Гміны атрымалі ў пасаг рэальную кампэтэнцыю, рэальную маёмасьць (удзел у прыбытковых падатках, пераважна падатках на нерухомасьць; пералік на ўласнасьць гміны часткі мясцовай маёмасьці дзяржавы). Гміна выконвае з таго часу свае заданьні ад УЛАСНАГА ІМЯ (а не ад імя Дзяржавы, Ураду, Прэзыдэнта і г.д.) і НА ЎЛАСНУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ. Улады гміны абіраюцца яе насельнікамі і толькі перад імі адказваюць. Рада Гміны сама зацьвярджае бюджэт. Кіраўніцтва гміны адказвае толькі перад Радай. Дзяржава кантралюе толькі адпаведнасьць рашэньняў праву — не кантралюе мэтазгоднасьці, дакладнасьці і гаспадарчасьці такіх рашэньняў.

На чале павету стаіць стараста, а зацьвярджае яго Рада павету. На чале гміны стаіць войт (у вясковых гмінах), бурмістар (у местачковых гмінах) альбо прэзыдэнт места (у гарадах, дзе больш за 100 тысячаў насельнікаў).

Апрача таго, гміны могуць вырашаць пра ўтварэньне дапаможных адзінак — solectvo (з солтысам), dzielnica, osiedle.

Напрыканцы ліста пасылаю сьпіс гарантыяў, якія павінна мець мясцовая супольнасьць, каб называцца самакіраўнічай:

1. Абавязковая прыналежнасьць насельніцтва да самакіраўнічай супольнасьці (кожны насельнік ёсьць чальцом самакіраваньня).

2. Павага да права ўласнасьці адзінак самакіраваньня.

3. Прынцып пасільнасьці функцыяў: найбліжэйшыя справы абываталі павінны вырашаць у сфэры найбліжэйшай (сям’я — школа — гміна — павет — ваяводзтва — дзяржава). Дзяржава не павінна займацца мясцовымі справамі (напрыклад, мясцовыя дарогі, парадак, догляд будынкаў. У Польшчы доглядам пачатковых школаў займаюцца гміны, а сярэдніх школаў — паветы).

4. Юрыдычныя гарантыі незалежнасьці мясцовых органаў улады.

5. Судовы кантроль за імі.

6. Органы ваяводзкага самакіраваньня ня ёсьць для паветаў і гмінаў органамі нагляду альбо кантролю, яны не спаўняюць функцыі органаў вышэйшай ступені ў адміністрацыйным структураваньні (нельга адмяніць рашэньне старасты рашэньнем ваяводы).

7. Мясцовыя ўлады абіраюцца шляхам дэмакратычных выбараў.

8. Самакіраваньне мае ўласную маёмасьць, бюджэт, удзел у падатках.

Адам Саўэр, Варшава


Каментары

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка9

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы4

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка9

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць