Архіў

Дзядзька Антось. Горад-мэтро

№ 24 (181), 12 — 19 чэрвеня 2000 г.


 

Дзядзька Антось у Маскве

Горад-мэтро

 

Памятаеш, мой дружа, ты сказаў неяк: «Кожны горад мае сваю душу, нейкую сваю характэрную рысу, якой надзяляе сваiх жыхароў, жадаючы, каб яны сталi такiмi самымi, як ён».

Згодны. Дадам толькі, што iснуюць такiя месцы ў горадзе, дзе характар гораду i жыхароў праяўляецца найбольш яскрава. Сёньня я павяду цябе туды, дзе, на маю думку, найярчэй паказвае сваю сутнасьць Масква. Гэта ня Крэмаль, не Чырвоная плошча. Гэта маскоўскае мэтро.

Паспаліты масквiч праводзiць пад зямлёю ў сярэднiм амаль гадзiну ў дзень — iначай на працу, вучобу цi адпачынак можна даехаць толькi на машыне. Прытым што па часе атрымаецца прыкладна аднолькава. Наземны транспарт працуе добра, але, нягледзячы на ўсю жвавасьць тэмпэрамэнтных украiнскiх кiроўцаў, застаецца даволі павольным сродкам.

Я ня буду распавядаць гiсторыю маскоўскае «падземкi», тым больш, апiсваць яе станцыi. Яна значна старэйшая за менскую, значна даўжэйшая (больш за 200 км), а ў цэнтры вельмі прыгожая.

У мэтро нас найперш спаткае натоўп. Ягонаю адсутнасьцю могуць пахвалiцца толькi ўскрайкi Масквы. Натоўп, якi не зьвяртае ўвагi амаль нi на кога й ні на што — ён заўсёды некуды сьпяшаецца, ляцiць. Вось i мы сталi ягонаю часткаю й вымушаныя сьпяшацца разам з усiмi. Навокал шмат розных крамак, доктарскіх кабiнэтаў, сэрвiсаў. Індустрыя абслугі даўно й вельмi трывала атабарылася пад зямлёю. Гэта сапраўды вельмi зручна, асаблiва калi бавiш у мэтро столькі часу штодзень. Масквiчы любяць, каб было зручна й хутка.

Акрамя афiцыйных крамаў, у мэтро шмат бабулек, якiя гандлююць папяросамi, капустаю, штучнымi i жывымi кветкамi. Увогуле, у розных такiх бабулек можна набыць розныя вельмi зручныя рэчы — ад падробнага праязнога да працоўнае кнiжкi з дыплёмам (хаця нiхто ня дасьць гарантыi, што гэты праязны будзе працаваць). Ёсьць, канечне, i такiя бабулькi, што нiчым не гандлююць, а проста жабруюць, хто сама, хто з сабакам, хто з унучкам. А натоўп ляцiць мiма. «Масква сьлязам ня верыць». Улетку адчыняюць сэзон жабрацтва таджыкi з цыганамi, тады будзь пiльны!

«Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца, наступная станцыя...» Пачуўшы гэтыя словы, хутчэй заскоквай у вагон, бо яны сапраўды вобмельгам зачыняцца — нiхто ў маскоўскім мэтро цябе чакаць ня будзе, праз хвiлiну будзе ехаць наступны цягнік. У вагоне ўсе стаяць, як ім заманецца, хоць стаўпамі насупраць выхаду. Народ варушыцца, нехта выходзiць, нехта заходзiць — усiм пляваць. Масква сама — такi суцэльны вакзал. Нехта прыяжджае, нехта ад’яжджае, ёй усё адно, яна не заўважыць. Вось на плятформе сварка, потым бойка... Натоўп жа йдзе сваёй дарогаю далей — самi разьбяруцца! О, нам з табою пашанцавала: бойка на плятформе — рэч даволi рэдкая. Такое ўражаньне!

Ну, хадзем на пiва, а тады — на Беларускі вакзал, і «адзінкаю» дадому.

Дзядзька Антось


Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць