Архіў

Водгуки

№ 51 (208), 18 — 26 сьнежня 2000 г.


 Водгуки

 

Не чапайце Паэта!

Вадзіму Доўнару

Ён паэт, і калі прыйшла нейкая прыгажуня-журналістка і пачала задаваць свае наіўныя і зацёртыя пытаньні, то Паэт мог убачыць у ёй галоўнае – Жанчыну. Яму, магчыма, у гэты момант больш цікавым і важным было спазнаньне жанчыны...

Быць Паэтам вельмі няпроста, у яго няма ахоўнай абалонкі, як у астатніх людзей, і таму ён успрымае ўсё, што адбываецца ў Сусьвеце, у Макра- і Мікракосмасе, вельмі шчыра і нават хваравіта. Тым Паэт і каштоўны для здаровага і цывілізаванага грамадзтва, што ён заўважае небясьпеку тады, калі ўсё астатняе чалавецтва, Вадзіме, п’е піва і гучна рагоча.

Паэт у побыце бездапаможны, свой асабісты лёс ён складае так-сяк, і ён адчувае, што застаецца тады Паэтам, калі ў яго існуе свабодны радыкал. Паэт свабодны і таму няшчасны, ён імкнецца да людзей і адштурхоўвае людзей, ён кахае жанчын і ўцякае ад жанчын...

Ён існуе ў стане “свабоднага радыкала” – гэта псыхалягічны стан, калі чалавек адкрыты, востра і тонка ўспрымае рэчаіснасьць: сьнег, дождж, жанчын, надвор’е, палітычныя абставіны, гістарычны час, бег імгненьняў і яшчэ тысячы і тысячы розных зьяў, рэчаў, пачуцьцяў, меркаваньняў, пахаў, дотыкаў... Калі Паэт сустракае Жанчыну, ён гасіць, зьвязвае свой “свабодны радыкал”, робіцца шчасьлівым і празь нейкі час ужо не ўспрымае так востра рэчаіснасьці і, значыць, перастае быць Паэтам.

Паэт узвальвае на сябе боль грамадзтва, таму ён такі непастаянны, такі нявыхаваны, за шчырай усьмешкай ён заўважае няшчырасьць альбо здраду. Таму сапраўдныя Паэты жывуць так мала.

Не чапайце Паэта! Вам яго не зразумець, бо вы не Паэт.

Кастусь Травень, Менск

* * *

Хачу вам распавесьці, што я пачуў на ўласныя вушы ад аднаго з пралетараў.

— Гэта ж мая малая (дачка) такое быдла. Усё на шкоду робіць. Колькі я яе ні перыў, усё адно паскудзтва чыніць. І чым мацней перу, тым больш зацятая робіцца. Вось урода!

(Ад тых словаў дый ад яго самога мне агідна зрабілася.)

— А аднойчы, слухай, што ўтварыла. Пайшоў я ў садок яе дадому забіраць. А яна выхавацельцы нагаварыла, што я дома напускаю ваду ў ванну, распранаю яе і таплю. Перад тым мая з малой (дачкой) “Частный детектив” чытала. (Што мяне зьдзівіла, дык гэта адсутнасьць прэтэнзій да жонкі, якая бавіла малую пэўна ж не дзіцячай чытанкай.) Выхавацелька да мяне: “Што вы такое робіце?” Я плюнуў, прыйшоў дамоў ды кажу сваёй: “Ідзі забірай свайго вырадка сама”. Пайшла. Там адперыла ды дамоў прывяла.

Ён шмат чаго распавядаў, але я сышоў, каб ня чуць тую брыдоту. Болей за ўсё мяне ўразіла сцэна, якую я намаляваў у думках: вечар, на канапе, асьветленай мяккім сьвятлом, сядзіць маці з дачкой, дачка пяшчотна прытулілася да маці і слухае, як тая ёй чытае газэту “ЧД”.

Пэўна, гэта вынятак, бо простых нармальных людзей усё ж болей. Але раздражняе, што ён “узьняў свой сьцяг высока і добра пачуваецца ў гэтым сьвеце”.

Тую гісторыю чулі я і яшчэ двое. Дык адзін слухаў да канца і ўсё нешта там хітаў галавою, кшталту, “я цябе разумею”. А я і другі спадар моўчкі адасобіліся ад таго. Неяк не хапае ня тое што моцы, а жаданьня, каб варухнуць вуснамі і вымавіць словы: …? Нават словаў я знайсьці адразу не магу, толькі эмоцыі.

Генадзь, Менск

 

Які бацька, такі сын

Відаць, Лукашэнка сур’ёзна пакрыўдзіўся на былога генпракурора, зьняўшы яго з гэтай пасады. Паводле самога гэтага факту нельга меркаваць аб зьмене стаўленьня былога прэзыдэнта да былога старшыні Рэспубліканскай пракуратуры: тут зьняў, там пасадзіў (у новы цёплы мяккі фатэль ці на халодныя цьвёрдыя нары — неістотна). Але існуюць і пабочныя зьявы, якія сьведчаць аб стане рэчаў у атачэньні аднога з кандыдатаў у прэзыдэнты на 2001 год.

Так, на юрфаку БДУ, дзе вучыцца (пакуль яшчэ) сын нямілага цяпер А.Бажэлкі, днямі зьявілася паведамленьне аб маючых адбыцца выключэньнях, дзе ў ліку першых фігуравала вышэйзгаданае прозьвішча. Выключаць небараку ці не — яшчэ ня факт, але пахвалявацца, безумоўна, прымусяць.Мажліва, што гэта помста ці спосаб псыхалягічнага ціску на Бажэлку-бацьку, які, відаць, альбо занадта шчыраваў у наглядзе за законнасьцю ў Рэспубліцы Беларусі, альбо не дагледзеў і не дасачыў за некім ці за самім сабой.

Наталька Базылевіч, Менск


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах18

СветАбноўлена18

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве сярод белага дня на вачах паліцыі кадыраўцы выкралі чалавека. Дзе ён цяпер, ніхто не ведае3

У гістарычным цэнтры Гродна разбурылі яшчэ два старыя дамы1

20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве2

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі2

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях23

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах18

СветАбноўлена18

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць