Архіў

Людка Сільнова. Дзіва дзяцей

№ 2 (264), 11 студзеня 2002 г.


казкі жыцьця

Дзіва дзяцей

Вочкі, насок, раток. Шырокі лоб думаньніка. Вялікая галава... І позірк, што лазэрным промнем пранікае ў душу. Акрэсьленая схільнасьць да экспэрымэнту, дасьледчыцкай дзейнасьці, клапатлівага зьбіраньня інфармацыі.

 

Дзеці! Сапраўдныя выведнікі! Засланцы. Прыхадні. Японцы называюць іх гасьцямі з будучыні (а японскія астравы ў акіяне культуры — сапраўдны дзіцячы Эдэм).

У дні навагодніх сьвятаў я думаю пра дзіва дзяцей. У беларускай мове слова “дзіця” і “дзіва” маюць агульны гукавы, а значыць, і матэрыяльны пачатак, агульную крыніцу — з празрыстай халоднай вадою, у якой нібыта дзінькаюць ільдзінкі: дз-дз!.. Дзівоснае нараджэньне дзіцяці-бога — цэнтральны сюжэт многіх рэлігіяў сьвету.

Пісьменьнік Алесь Чобат назваў беларускую нацыю “тлумам дзяцей”. Кожны на сваім грунце будуе канцэпцыю сьвету! Але мне чамусьці хочацца гэты зручны вобраз, устойлівы фразэалягізм разабраць ці замяніць на іншы — “дзіва дзяцей”. Нацыя, як дзіця, зьдзіўляе мяне, а не раздражняе... Гэтак беднае малое, хістаючыся, мерае сьпярша бацькавы, пасьля матчыны боты, што стаяць на парозе.

У дзэн-будызьме ёсьць цікавая загадка-практыкаваньне для вучняў мудрацоў: “Усе чулі воплеск дзьвюх далоняў. Але ніхто ня чуў воплеску аднае далані”. (Такая вось дзіўная матэматыка!) Загадка тычыцца і дзіва зьяўленьня дзіцяці на сьвет — праз мужчыну і жанчыну, бацькі і маці. Аднак тэхналёгія кланаваньня, нядаўна выкрадзеная ў багоў, хутка дазволіць нам зазірнуць у сьвет “воплеску аднае далані” (ня дзіва, што ў некаторых краінах вопыты з кланаваньнем прызнаныя дачаснымі і амаральнымі). Кланаваньне, безумоўна, паспрыяе разбурэньню рэлігіяў і традыцыйнае веды.

Дзеці — такія, як яны зараз ёсьць, — нашае традыцыйнае дзіва. Энэргетычны патэнцыял грамадзтва! Штогод назіраю гэты сьвяточны рух: на Новы год дарослыя цягаюць дзяцей па ранішніках — з бліскучымі ёлкамі, Дзядамі Марозамі, аленямі-санкамі, спаўненьнем неверагодных жаданьняў. Нібыта ў саміх дарослых абуджаюцца старыя-старыя ўспаміны... Аскепкі забытага вобразу пачынаюць рухацца, набліжацца адзін да аднаго і зьбірацца ў прыгожую празрыстую вазу Nordica. Рызыкну вызначыць Новы год як эўрапейскія Дзяды.

Новы год — гэта дзівосная сустрэча мінулага з будучыняй, Дзядоў зь Дзецьмі. Цяпершчына — мы — як бы зьнікае... Растае сьняжынкай над полымем.

Людка Сільнова


Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць