Архіў

Навіны

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Навіны

 

Варшаўская дамова-2

Дамова аб калектыўнай бясьпецы можа набыць статус міжнароднай арганізацыі, кшталту колішняй Варшаўскай дамовы. Днямі ў Маскве міждзяржаўная Рада краін-удзельніц гэтага пакту вырашыла стварыць адзіны штаб арганізацыі на базе расейскага генштабу і пастаўляць краінам-чальцам зброю па ўнутрырасейскіх цэнах. Кажуць, што Пуцін гэтак пускае пыл у вочы праціўнікам збліжэньня з NАТO ў кантэксьце расейска-натаўскай сустрэчы ў Рэйк’явіку. Пасьля яе, можа стацца, Расея будзе браць удзел у праграмах Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Замежнікі падтрымаюць “Пагоню”

Прадстаўнікі амбасадаў Вялікай Брытаніі, ЗША, Нямеччыны і Польшчы пагадзіліся прысутнічаць на судзе над Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам. Магчыма, прыедуць таксама прадстаўнікі пасольстваў Чэхіі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расеі. Працэс над журналістамі “Пагоні” мусіць пачацца 16 траўня ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Ноч беларускага сьцяга

У ноч з 13 на 14 траўня маладафронтаўцы вывесілі на вуліцах трох дзясяткаў беларускіх гарадоў бел-чырвона-белыя сьцягі. Гэткім чынам яны завяршылі кампанію “Беларусь — у Эўропу” і адзначылі дзень Лукашэнкавага герба і сьцяга. У Менску сьцягі зьявіліся на скрыжаваньні пр.Скарыны і вул. Казлова, на будынку радыётэхнічнага каледжу, у жылых раёнах “Вясьнянка” і “Серабранка”, на Партызанскім праспэкце і насупраць прыёмніка-разьмеркавальніка па вул.Уманскай. У Бярозе бел-чырвона-белыя сьцяжкі вывесілі на кожным слупе галоўнай вуліцы.

Б.Т.

 

Навіны гаспадарскія

ЭНЭРГАБЛЁК на мільён кіляват-гадзінаў мае збудаваць Беларусь на адной з расейскіх АЭС — Смаленскай, Курскай ці Калінінскай. Каштаваць энэргаблёк будзе 900 мільёнаў даляраў. Прыхільнікі праекту ва ўрадзе кажуць, што іншага варыянту няма, бо да 2005 г. беларускія электрастанцыі выпрацуюць свае рэзэрвы на 80%.

БЮДЖЭТ ПРАЖЫЦЬЦЁВАГА МІНІМУМУ вызначыла Міністэрства працы. Цяпер ён складае для працаздольных грамадзянаў 79803, для пэнсіянэраў — 62468, для студэнтаў — 77894, для дзяцей да 3 гадоў — 63755, для дзяцей ад 3 да 16 гадоў — 86224, у сярэднім — 74444 рублі ў месяц.

ПАДАТАК НА ЗЯМЛЮ да восені падвысіцца ў 4 разы. Пакуль за сотку ў сярэднім трэба плаціць 127 рублёў. У буйных гарадах зямля даражэйшая: у Віцебску сотка “каштуе” 455, у Магілёве — 510, у Берасьці — 781, у Гомелі — 827, у Горадні — 983, у Менску — 2431 рубель.

ЗАЧЫНЯЦЬ МАЛЫЯ ШКОЛЫ ў вёсках пачнуць у часе летніх канікулаў. Міністар адукацыі Пятро Брыгадзін кажа, што дзяцей з расфармаваных “малакамплектовак” будуць вазіць у буйнейшыя вёскі.

БОЛЬШАСЬЦЬ ДЗІЦЯЧЫХ САДКОЎ будуць працаваць не да 19-й, як цяпер, а да 17.30. Разам з працоўным днём у садках “скароцяць” вячэру. Міністэрства адукацыі тлумачыць гэта недахопам сродкаў: бацькі аплачваюць толькі 60% ад сабекошту выдаткаў на дзяцей у дашкольных установах.

ЗНОСІЦЬ ПРЫВАТНУЮ ЗАБУДОВУ ўздоўж вуліцаў Багдановіча і Бяды вырашылі ў Менгарвыканкаме. Тут за 10 гадоў хочуць паставіць элітныя шматпавярховікі з коштам кватэраў 600-700 даляраў за мэтар і катэджы. Зьліквідуюць таксама гаражны комплекс “Тыражная”, на месцы якога збудуюць новую школу.

НА 16% МЕНЕЙ ЛЕКАЎ вырабілі беларускія прадпрыемствы за студзень-сакавік у параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году. Фармацэўты кажуць, што цяпер яны ня могуць купіць досыць сыравіны, бо гандаль не вярнуў грошай яшчэ за мінулы год.

МІЛЬЁН І 155 ТЫСЯЧАЎ ЭЎРА даў Эўразьвяз на дэмаркацыю беларуска-літоўскай мяжы. Беларускае ААТ “Менскводбуд” мусіць скончыць працу да 31 жніўня. Пасьля Эўразьвяз абяцае выдаткаваць яшчэ 2,2 млн. эўра на дэмаркацыю беларуска-латвійскай мяжы.

АДЗІНЫ 10-ПРАЦЭНТНЫ ПАДАТАК мае ўвесьці ўрад для малога бізнесу. Датычыцца падатак будзе камэрцыйных арганізацыяў, у якіх ня болей за 20 працаўнікоў і грашовы зварот да 40 тыс. эўра ў квартал.

600 МЛН. ДАЛЯРАЎ былі вінаватыя беларускія прадпрыемствы расейскім на пачатку вясны. Найбольшыя запазычанасьці мелі энэргетыкі (блізу 280 млн.) і прамыслоўцы (110 млн). Расейскія прадпрыемствы былі вінаватыя беларускім утрая меней — каля 200 млн. даляраў.

С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

«Першы раз такое бачу». Мінчанка здзівілася адсутнасці звычайных цэннікаў у краме «Еўраопта»1

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка18

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць