Архіў

Ахвяры Цзян Цзэміня

№ 23 (285), 21 чэрвеня 2002 г.


Ахвяры Цзян Цзэміня

Сярод затрыманых у Вільні прыхільнікаў свабоды Тыбэту — аўтарка “НН”

“Літва скача пад кітайскую дудку”, “Візыт кітайскага кіраўніка — нагода ўжыць сілу супраць мірных грамадзянаў”, “Падчас візіту гасьцей Вільня ператварылася ў вайсковую зону” — гэткія газэтныя загалоўкі суправаджалі першы афіцыйны візіт у Літву кіраўніка Кітаю Цзян Цзэміня.

Віленчукоў абурыла тое, што па дарогах кожныя 50 мэтраў стаялі паліцыянты, над Вільняй увесь дзень кружлялі гелікоптэры, а паліцыя затрымлівала прыхільнікаў свабоды Тыбэту — пераважна прадстаўнікоў літоўскай культурнай эліты. У Віленскім аэрапорце 20 чалавек спрабавалі мірна выказаць свой пратэст супраць палітыкі Кітаю ў Тыбэце, але былі затрыманыя. Сьцягі Тыбэту паліцыянты ў іх адабралі. Палову пікетоўшчыкаў адвезьлі ў пастарунак, а рэшту прымусілі сесьці на зямлю, каб іх не было відаць з машыны, якая везла кітайскага прэзыдэнта.

Побач з прэзыдэнцкім палацам таксама разагналі мірны пікет, а людзей трымалі ў “варанках” ўвесь час, пакуль Цзян Цзэмінь быў у будынку.

Сярод затрыманых — некалькі прыхільнікаў руху “Falun Gong”, забароненага ў Кітаі, — архітэктар Робэртас Мажэйкас і пісьменьніца Юрга Іванаўскайте, творы якой друкаваліся ў “НН”. Яна некалькі разоў наведвала Тыбэт, была адной з ініцыятарак леташняга прыезду ў Літву Далай-Ламы. Апошняя кніга Юргі прысьвечаная Тыбэту і распавядае ня толькі пра традыцыі і культуру краю, але і пра жорсткую акупацыйную палітыку Кітаю. Афіцыйная ж Вільня прызнае Тыбэт часткай Кітаю.

Для Літвы візіт Цзян Цзэміня істотны найперш з эканамічных прычынаў: Літва спадзяецца ўмацавацца на кітайскім рынку, і падзеньне курсу даляру спрыяе гэтаму. Пакуль экспарт кітайскіх тавараў ў Літву значна перавышае імпарт літоўскай прадукцыі ў Кітай.

Кіраўнік Кітаю прыбыў ў Вільню з Ісляндыі, папярэдне наведаўшы таксама Латвію і Эстонію. Паводле неафіцыйных зьвестак, Кітай запатрабаваў, каб праграма візыту не паведамлялася ні сродкам інфармацыі, ні якім іншым інстытуцыям. Зь літоўскімі журналістамі прэзыдэнт Кітаю ўвогуле не размаўляў.

Цяперашні скандал, ды яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі, дае някепскія магчымасьці палітыкам. Старшыня Сойму Артурас Паўласкас, які другі раз выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта, заявіў, што ўрад высьветліць, хто аддаў загад затрымліваць мірных пікетоўшчыкаў, бо “правы чалавека ў Літве важнейшыя за ўсё”.

Апазыцыя (партыя кансэрватараў) запатрабавала ў Сойме выклікаць на паседжаньне міністра ўнутраных справаў, каб ён даў тлумачэньні. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус паведаміў, што чакае вынікаў службовага расьсьледаваньня ў Міністэрстве ўнутраных справаў і што паліцыя павінна прасіць прабачэньня ў пацярпелых.

Тацяна Поклад, Вільня


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць