Архіў

Пераапранутая сучаснасьць «Настасьсі Слуцкай»

Пра гістарычную дакладнасьць фільму «Настасься Слуцкая» гаварыць ня будзем. Адразу вызначымся: дзея адбываецца ў фантастычнай краіне, дзе арбалеты нацягваюцца двума пальцамі, гарады ня маюць пасадаў, а ў найбліжэйшым балоце (на Случчыне!) жывуць паганцы, якія, нібыта дыснэеўскія Чып і Дэйл, пры найменшай нагодзе сьпяшаюцца на дапамогу.

Гавораць героі «менска-расейскай мовай», нават не спрабуючы стылізаваць яе пад іншую эпоху. Нельга, вядома, патрабаваць ад гульнёвага кіно лексычнай адпаведнасьці першаму Статуту, але вывучыць па колькі зваротаў можна было. Бо занадта часта адчуваецца, што ў кадры — твае пераапранутыя сучасьнікі. Іншаму часу не стае жывое плоці. Нібыта і ёсьць драўляны горад, бруд, адсечаныя галовы, але ёсьць і татары ў аднолькавых сьвежаадпрасаваных халатах, праца бяз поту, князі без пачуцьця княскае годнасьці. Гаворка не пра фанабэрыю — згадайце выяву Батуры, які прымае капітуляцыю ў пскоўскіх паслоў, або парадны партрэт гетмана Астроскага — свата Настасьсі Слуцкай, дарэчы. Відаць, рэжысэр, які заявіў, што ў нас «не было сур’ёзных войнаў за нацыянальную незалежнасьць», ня здольны і ўявіць сабе, як мае выглядаць і паводзіцца высакародны і самастойны князь.

«Беларусьфільм» трымае марку: пазнавальная масоўка на нягнуткіх нагах нагадвае фрыцаў зь якой стужкі пра вайну — хіба што апошнія апраналіся адпаведна гістарычнай эпосе. Яшчэ адна даніна партызанскаму мінуламу кінастудыі — сцэна зь вешаньнем здрадніка. Але ні здрада, ні вернасьць, ні каханьне, ні нянавісьць не прасякаюць герояў да глыбіні. Галоўнай мэтай станоўчых пэрсанажаў застаецца ідэалягічна правільнае змаганьне «за зямлю Слуцкую і веру праваслаўную». Адмоўныя ім перашкаджаюць. Вось, збольшага, і ўвесь канфлікт. Прычым акцэнт робіцца на «веры праваслаўнай» — нібыта Слуцак быў цалкам праваслаўным горадам. Ідэя, закладзеная ў фільме, ня мае ўнівэрсальнасьці, якую шатляндзец Дуглас мог выгукнуць адным словам — «freedom».

Кіруючыся памкненьнем «нікога не пакрыўдзіць», творчая група стварыла фільм пра дыстыляваны, ідэалягічна вывераны патрыятызм. Але нават пасьля ўсіх рэжысэрскіх і міністэрскіх перастраховак, выразаньня з кадраў слуцкага гарадзкога гербу з «Пагоняй», згадак пра маскоўскае нашэсьце ды слова «ліцьвіны» «Настасься Слуцкая» засталася стужкай вельмі й вельмі крамольнай. Чаго вартая хоць бы неаднакроць паўтораная фраза: «Вялікі князь Аляксандар моцна нездаровы і наўрад ці ачуняе». І куды глядзела дзяржпрыёмка?

Андрэй Скурко

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў2

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў2

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць