Архіў

Левым вокам

Мода на левізну

Раней 13 кастрычніка ў ноўтбуку беларускай Кліё значылася як дзень народзінаў вельмі несымпатычнай асобы — Мураўева-вешальніка. У аналы сучаснай гісторыі 13.10.03 можа ўвайсьці як больш сьветлая эпахальная дата: 13 кастрычніка дэндзі з “Маладой грамады”, брудныя панкі, анархісты, фанаты стылю “мілітары”, мааісты і маладыя лейбарысты дамовіліся аб’яднаць свае рэсурсы для арганізацыі “Беларускага сацыяльнага форуму” — папулярнай ва ўсім сьвеце мадэлі каардынацыі левых. Інтрыга праекту ў наступным.

Створана тусоўка, якая (пры ўмове, што яе айцы-заснавальнікі не забудуцца пра дамову пасьля другога куфля “Аліварыі”) можа прэтэндаваць на значны шмат электаральнага пірага. У 60-я гады ў Нямеччыне аналяг такога ж блёку —“Саюз сацыялістычных студэнтаў” — здолеў за некалькі гадоў ахапіць амаль усю студэнцкую моладзь.

Створана тусоўка, якая (калі ня лясьнецца падчас дзялёжкі першага гранту) зможа манапалізаваць левую сцэну, каб не пусьціць туды прайдзісьветаў кшталту ўкраінскага мультымільянэра Медзьведчука. Апошні ад няма чаго рабіць набыў сабе партыю эсдэкаў АСДПУ(а) і запісаў туды ўвесь пэрсанал сваёй імпэрыі, з футбалістамі кіеўскага “Дынама” ўключна. БРСМ адпачывае. Кажуць, аднойчы ружовы барын запатрабаваў, каб Андрэй Шаўчэнка публічна сьпяваў “Інтэрнацыянал”, што ледзь не сарвала кантракт бамбардзіра зь “Мілянам”. Уладар “чырвона-чорных” Бэрлюсконі, як вядома, жыве за формулай “Best dead than red”.

Створана тусоўка, якая (калі яе сябры ня будуць капіяваць звадлівых дарослых палітыкаў) зможа інстытуцыялізаваць новую моду на левізну. Сымптомы новай рашучай зьмены грамадзкіх перавагаў можна заўважыць на кожным кроку. Буйныя камэрцыйныя кампаніі робяць рэклямнымі брэндамі фізіяномію Чэ Гевары. Песьні “Manu Chao” і “Rammstein” не пакідаюць гіт-парадаў. Кіньце погляд на раскладкі кніжных спэкулянтаў: працы левых тэарэтыкаў — субкамандантэ Маркаса, Хакім-бея, Кастардыяса, Хомскага — разьлятаюцца, як цыгарэты ў часы гарбастройкі. У вэбе шырыцца кола прыхільнікаў сыстэмы “Linux”, створанай анархістамі для барацьбы з апэтытамі карпарацыі “Microsoft”. Фактычна мы можам казаць пра новую каньюнктуру моладзевай моды. Што вельмі важна: пераносчыкамі левай бацылы зьяўляюцца не аўтсайдэры кшталту крэйзанутых бабак-сталіністак і аматараў водкі за 4,20 руб., а цалкам нармальная, часам нават матэрыяльна забясьпечаная моладзь. Рост такіх настрояў будзе толькі павялічвацца адпаведна хуткасьці рынкавых рэформаў Лукашэнкі. Асноўным выклікам найбліжэйшых гадоў для левых стане — ці здольныя яны асвоіць новыя магчымасьці.

Мінулы тыдзень прадэманстраваў, што на шляху росту ўплыву новай беларускай лявіцы зьявіўся незвычайны праціўнік: нарастаючая эксцэнтрычнасьць правых, якія становяцца ўлюбёнцамі мэдыяў. Словы сп.Севярынца ў інтэрвію “Белорусской газете” аб тым, што этас беларускага нацыяналіста не дазваляе яму піць гарэлку, бо яе завезьлі ў краіну “клятыя маскалі”, натуральна, больш прывабныя для журналістаў, чым усе левыя маніфэсты аб вольнасьці і братэрстве. Гэта ставіць перад новымі левымі яшчэ больш цынічнае заданьне: не губляючы шыку ў вачах новай сярэдняй клясы, пераплюнуць правых у экстрэмізьме дэкору сваіх акцыяў. Калясальная праблема! Шчыра кажучы, пакуль я ня ведаю, што можна супрацьпаставіць бяздоннай фантазіі апосталаў “Маладага фронту”.

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады28

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць