Архіў

Кантракт — гэта пастка

Адмаўляйцеся ад яго падпісаньня, заклікае Леанід Гаравы, дэпутат Гарадоцкага райсавету.

Імкліва набліжаецца гадзіна «Х» для працаўнікоў дзяржаўных арганізацый —

1 чэрвеня. Менавіта да гэтага часу павінен завершыцца масавы перавод бюджэтнікаў і працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў на кантрактную сыстэму. Улады робяць усё патрэбнае, каб у той момант захлопнулася пастка над працоўнымі.

Працоўнае заканадаўства і органы, якія павінны сачыць за яго выкананьнем, цяпер адпачываюць. Між тым, выканаўчая ўлада ціха і мэтадычна робіць сваю справу — паведамляе працаўнікам аб неабходнасьці заключыць кантракты і ў месячны тэрмін іх падпісаць. Масавая сьвядомасьць млява рэагуе на зьнішчэньне свабоды ў выбары працы, на тое, што ўсё грамадзтва трапляе ў залежнасьць ад дзяржаўнай бюракратыі. У Беларусі сёньня — як у той нямецкай прыпавесьці, калі думалі, што рэпрэсуюць габрэяў, камуністаў, суседзяў і спыняцца, але не рэпрэсуюць простага бюргера.

Тое, што ў цывілізаваных краінах зьяўляецца добрай справай, — высокая аплата па кантракце і гарантаваньне правоў і свабод — у Беларусі стане кавадлам, на якім раструшчаць усе грамадзянскія правы беларусаў, а таксама парасткі палітычнага плюралізму. Кантрактная сыстэма па-беларуску — гэта максымум правоў бюракратыі і мінімум працоўным.

Ніводзін кантракт не прадугледжвае павышэньня тарыфнай стаўкі і дадатковых дзён водпуску, бо «чэсныя» дэпутаты ППРБ не прадугледзелі гэтага ў прынятым бюджэце на 2004 г. Але калі працаўнік на працягу году будзе адстойваць свае правы на працы або, напрыклад, ня пойдзе на датэрміновае прымусовае галасаваньне, зь ім зараз можна будзе проста не працягнуць кантракту. І ніякі прафсаюз, ніякі суд не абароніць яго.

І ў маўклівых ягнят працоўных ператвараюць са згоды Фэдэрацыі прафсаюзаў. Ведаючы ўсё прававое бязьмежжа масавай кантрактнай сыстэмы, галоўнае прававое ўпраўленьне Рады ФПБ выдала Мэтадычныя рэкамэндацыі прафорганам па захаваньні законных правоў і інтарэсаў работнікаў пры пераводзе на кантрактную форму найму. Сэнс гэтых рэкамэндацый: няхай шараговыя арганізацыі змагаюцца з прававым бязьмежжам самі.

Прафсаюзная бюракратыя сарамліва апускае вочы, ухіляючыся ад абароны правоў працоўных. Вось, напрыклад, заключаецца Пагадненьне паміж Міністэрствам адукацыі ды Беларускім прафсаюзам работнікаў адукацыі й навукі на 2004—06 гады, і ў ім узгадняецца пазыцыя, што кантракты заключаюцца адпаведна Дэкрэту №29 «пры наяўнасьці фінансавай магчымасьці, якая забясьпечвае ўмовы выкананьня кантракту» (п. 4.4.7.). Затое ў праектах кантрактаў масава адмяняецца выплата авансаў, што парушае Працоўны кодэкс.

У гэтай сытуацыі, каб ня трапіць у пастку, працоўныя павінны адмаўляцца ад падпісаньня кантрактаў, зьвяртаючыся ў пракуратуру, суд, вышэйшыя інстанцыі. Падаючы туды матываваныя заявы пра невыкананьне наймальнікам патрабаваньняў заканадаўства аб гарантыях па кампэнсацыі пагаршэньня прававога становішча і адсутнасьці абгрунтаваных вытворчых, эканамічных і арганізацыйных прычын для кантракту. Прафсаюзам жа сьлед узначаліць барацьбу супраць масавай кантрактызацыі краіны, а не абслугоўваць інтарэсы наймальнікаў.

17 сакавіка Прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці мае ладзіць у сталіцы пікет пратэсту супраць масавага пераводу на кантрактную сыстэму. Адпаведную заяўку падаў яго старшыня Генадзь Фядыніч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць