Архіў

Фэст 500-годзьдзя

Будслаўскі касьцёл мае статус Нацыянальнага санктуарыю Беларусі. Мястэчка на Мядзельшчыне мае значэньне, параўнальнае з Вострай Брамай у Вільні ці Чанстаховай у Польшчы. Фэст у Будславе праводзіцца штогод 2 ліпеня ў гонар абраза Божай Маці. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе касьцёлу. Як заўжды, у Будслаў ішлі пешыя пілігрымкі з усіх куткоў Беларусі. З аднаго Берасьця выйшла 400 чалавек. Ехалі й на дызэлях, машынах, роварамі. Шлях ад станцыі Будслаў да мястэчка ідзе праз Палесьсе. Такую назву мае вёсачка, паўзь якую прайшлі шматлікія вернікі, чыя пешая пілігрымка складала чатыры кілямэтры ад чыгуначнай станцыі да сьвятыні.

Пасьля беднай вёсачкі ўражвае гмах касьцёлу, кірмаш зь велізарным натоўпам сьвяточна апранутых людзей, мастацкі пленэр.

Дзіўна, але на кірмашы найбольш прыкметнымі былі праваслаўныя шапікі, дзе ішоў гандаль і збор сродкаў на храмы ды праваслаўную адукацыю. Затое на набажэнствах праваслаўная царква прыкметная не была.

Сьвяткаваць па традыцыі пачалі 1 ліпеня. У сьвяточнай імшы ўзялі ўдзел, акрамя кардынала Сьвёнтка, больш за 100 сьвятароў з усёй Беларусі, у тым ліку ўніяты. Прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, але не было нікога з уладаў нацыянальных, нават кіраўніка камітэту па рэлігіях і нацыянальнасьцях. Ксёндз, што вёў імшу, заклікаў каталікоў і праваслаўных жыць як браты, як касьцёл і царква, што стаяць у кожным мястэчку разам і глядзяць адно на аднаго як брат і сястра. Але вучэньне Лютара назваў ерасьсю, у спыненьні распаўсюду якой значную ролю адыграў Будслаў. Карані тэрарызму, алькагалізму, наркаманіі вывеў з атэізму. Маліліся за Беларусь, касьцёл і ўлады Беларусі.

Як звычайна на Будслаўскі фэст, усё набажэнства йшоў дождж, але перашкодзіць ён ня мог. Толькі шэрагі сьвятароў у белым з золатам адзеньні былі падкрэсьленыя чорнымі парасонамі. Бусла, які праляцеў над касьцёлам падчас імшы, усе ўспрынялі як добры знак.

Пры такой колькасьці людзей не было штурханіны і вялікага сьмецьця. Зусім не было п’яных, хаця працавалі кавярні на ўсю моц. Чыгунка таксама павіншавала каталікоў, пусьціўшы дадатковы дызэль, зручны для пілігрымаў. А вясковая бабка, якая пры пасадцы ў дызэль абавязкова хацела «вагон з кабінэтам», выклікала дадатковыя добрыя ўсьмешкі на тварах.

Ігар Ласіца

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць5

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць