Архіў

Маўчаньне травы

Размовы наконт таго, будзе трэці тэрмін у беларускага кіраўніка ці ня будзе, пазбаўлены ўсялякага сэнсу.

10 гадоў — гэта ўжо бясконцасьць у палітыцы, а ў бясконцасьці межаў няма.

Дзесяцігодзьдзе — яшчэ больш умоўны адрэзак гісторыі, чымся, напрыклад, стагодзьдзе. Тым ня менш, здараюцца супадзеньні ў часе, якія нібы самі па сабе вымушаюць праводзіць нейкія паралелі. Дзесяць гадоў таму памёр вялікі правадыр карэйскага народу, горача любімы кіраўнік КНДР таварыш Кім Ір Сэн. Яго месца заняў сын, проста любімы правадыр і кіраўнік Кім Чэн Ір. Такім чынам, дзесяцігодзьдзе перабываньня ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі супала зь дзесяцігодзьдзем праўленьня таварыша Кім Чэн Іра.

Цікава, што дзесяць гадоў таму маскоўская «Общая газета» пад рэдакцыяй Ягора Якаўлева , зь якой я тады супрацоўнічаў, адмыслова завярстала мой матэрыял пра перамогу Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах у адным блёку з матэрыялам пра Кім Чэн Іра. Ужо тады мала ў каго з журналістаў былі ілюзіі наконт прыроды будучага рэжыму, які зьбіраўся будаваць цалкам дэмакратычна абраны прэзыдэнт Беларусі.

Канечне, адрозьненьні паміж двума рэжымамі былі й ёсьць. Яны відавочныя. Перадача ўлады ў спадчыну ўсё-такі бліжэйшая да сярэднявечнай сыстэмы ўлады, чымся, скажам, рэфэрэндумы. У КНДР, як раней у СССР, ёсьць толькі адна пануючая партыя, лідэр якой адначасова стаіць на чале дзяржавы. Ён і зьяўляецца адзіным і абсалютным, горача любімым народам кіраўніком. У Беларусі ёсьць некалькі партыяў, аднак ніводная не прадстаўлена ў парлямэнце. Але ж галоўны кіраўнік, насамрэч, у краіны таксама адзін. У гэтым сэнсе, калі гаварыць пра парлямэнцкую дэмакратыю, лік ва ўмоўным спаборніцтве паміж Беларусяй і Паўночнай Карэяй застаецца 1:1.

У Беларусі не было таго страшэннага галадамору, які напаткаў паўночных карэйцаў некалькі год таму (наша краіна прайшла праз голад у сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя). Дый травы беларусы не ядуць. У Беларусі, у адрозьненьне ад КНДР, не забаронена прыватнае прадпрымальніцтва. Але пэрыядычна саджаюць прадпрымальнікаў за краты гэтаксама ахвотна, як і ў Паўночнай Карэі. Праўда, там праз адсутнасьць сваіх давялося пасадзіць кітайскага бізнэсоўца, які быў асьмеліўся стварыць з дазволу Пхеньяну свабодную эканамічную зону. Няма, зразумела, нічога супольнага паміж ідэямі Чучхе (адзінства й працьвітаньне карэйскага народу пад мудрым кіраўніцтвам любімых правадыроў) і беларускай дзяржаўнай ідэалёгіяй. Але ж ідэя «апоры на ўласныя сілы», перанятая Пхеньянам у кітайцаў за часамі Мао Цзэдуна, усё больш выразна чытаецца паміж радкамі выступаў галоўнага беларускага аратара.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Віталь Тарас

Каментары

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 21

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць