Архіў

Народ узяўся за пяро

Адметная гісторыя здарылася ў Шклове, на радзіме Аляксандра Лукашэнкі.

Раённая газэта «Ўдарны фронт» 18 верасьня зьмясьціла верш за подпісам «вэтэрана працы Барыса Касьцюка», што прыйшоў па пошце. Толькі пасьля надрукаваньня разгледзелі, што зьмешчаны твор — акраверш: першыя літары ў кожным радку ствараюць адмысловае выказваньне. Аўтара твору знайсьці не ўдалося, бо нават капэрту з-пад вершу ўжо выкінулі.

Віна за публікацыю была ўскладзена на Ніну Буйніцкую, якая замяшчала галоўнага рэдактара «Ўдарнага фронту» і падпісала газэту ў друк. Гэтую жанчыну ўжо звольнілі з працы.

Хоць, магчыма, першыя літары ў вершы, поўным шчырай любові да гаранта стабільнасьці, супалі і выпадкова:

Шагаем твердо и спокойно

Единой, правильной тропой.

Нас не затронут бури, войны,

Когда есть Президент такой!

Што да мастацкіх вартасьцяў, дык пра іх выразна сьведчыць абыгрываньне клясычнага «О Беларусь, мая шыпшына!»:

О Беларусь, моя страна!

Услышь ты сердца ясный зов.

Будь мудрой, как всегда была.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць