Архіў

Мадам Жураўкова ды іншыя

Абвешчана чарговая спроба арганізаваць у Беларусі вытворчасьць легкавых аўтамабіляў. Іранскіх!..

Называюцца «Пайкан». Зь беларускага боку мэмарандум аб стварэньні ў Беларусі, на базе СЭЗ «Менск» зборачнага цэху іранскай кампаніі «Iran Khodro» падпісаў не дырэктар нейкага там ААТ «Абаранак», а старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў Аляксей Ваганаў. Вы гатовыя перасесьці з «Гольфу» на «Пайкан» толькі таму, што пасьля выбыцьця Хусэйна стратэгічным партнэрам Беларусі абраныя аятолы?

Якраз у гэты час у Вярхоўным судзе былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова выказала надзею, што КДБ верне ёй $1.633.273. Са словаў абвінавачанай, гэтыя грошы здалі сьледчым яе сябры і сваякі ў якасьці кампэнсацыі за нібыта нанесеную шкоду дзяржаве, якой Г.Жураўкова не прызнае. Яна лічыць, што прыносіла краіне карысьць і стала ахвярай пастаўшчыкоў нафты, якія нікога не дапускаюць на рынак, каб трымаць завышаныя цэны на нафтапрадукты. Пракурор у адказ зьвярнуўся да суду з просьбай агучыць паказаньні, якая Г.Жураўкова давала падчас сьледзтва — і прысутныя ў залі пачулі, як яна езьдзіла ў Нямеччыну, каб атаварыцца ў бутыках, як падначаленыя падарылі ёй 300 тыс. даляраў за паўтара году…

Хто падпісаў указы аб манапольным праве жураўкоўскай «Белай Русі» на імпарт цукру, нафты й тытуню, дзякуючы чаму і зьявілася магчымасьць красьці мільёны па карупцыйнай схеме? Хто зачыняў незалежныя газэты, якія білі ў звон аб стварэньні карупцыйнае схемы? У цывілізаваных краінах палітык, кіраўніцу справаў якога падазраюць на тры мільёны, сыходзіць у адстаўку хоць бы на час сьледзтва. (Хтосьці ў Беларусі верыць, што Г.Жураўкову апраўдаюць?) А палітык, які стварыў карупцыйную схему, мае праблемы з праваахоўнымі органамі. А палітык, які зачыняе незалежныя СМІ, выклікае падазрэньні…

А толькі ў Беларусі ён працягвае кіраваць працэсам і нават, магчыма, хутка перасадзіць нас усіх за руль «Пайканаў». Спадзяюся, што гэта хоць ня гужавы від транспарту.

Барыс Тумар, [email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць