Архіў

Вецер з поўдня

Пуцін ператвараецца ў Мэтэрніха XXI ст., аднак спроба экспарту дыктатуры ва Ўкраіну правалілася.

Стаўка на ўкраінскіх выбарах — больш чым жыцьцё. Пытаньне ня толькі ў тым, які з двух кандыдытаў нарэшце стане прэзыдэнтам, нават ня ў тым, куды — на Ўсход ці Захад — паверне Ўкраіна. Сапраўдная стаўка — наколькі далёка на постсавецкай прасторы распаўзецца аўтарытарная зараза. Створыцца ці сканае новы «сьвятарны саюз» на пэрыфэрыі эўрапейскага кантынэнту, супраць дэмакратыі і свабоды. Расея, Беларусь, Казахстан… Як і ў 1991 г., не хапае толькі Ўкраіны. Як і тады, яе выбар вырашальны.

Адаб’ецца гэта хутка ці позна, можа нават і позна, але абавязкова на ўсіх. Без Украіны Расея не імпэрыя. Безь яе яна асуджана рухацца да эўрапейскай цывілізацыі. Гэтая максыма, выказаная даўным-даўно Зьбігневам Бжазінскім, сёньня яшчэ больш актуальная. Безумоўна, тым, хто стаіць на плошчах і майданах у Кіеве, Львове, Харкаве, Бжазінскі да аднаго месца. Яны проста хочуць бачыць сваю Бацькаўшчыну вольнай, без прэзыдэнта-зэка. Але рэчаіснасьць застаецца. Украіна — гэта лёс нашага рэгіёну.

Калі я пісаў гэтыя радкі, у Кіеве яшчэ нічога ня вырашылася. Можа, камандзе Кучмы-Медзьведчука пад псэўданімам Януковіч яшчэ і ўдасца захаваць уладу (што яны зь ёй цяпер будуць рабіць — гэта іншае пытаньне). Аднак адно ўжо зразумела: Украіна зрабіла велізарны крок у Эўропу. Не ў сэнсе геапалітыкі, а ў сэнсе таго, якую ролю ў яе жыцьці адыгрывае народ, супольнасьць грамадзянаў. Здаецца, усё было супраць гэтага. Пры 13-працэнтным росьце эканомікі ўрады звычайна не прайграюць нават справядлівыя выбары. Генэрал Мароз (не палітык, а прыродная зьява) цалкам на баку Януковіча і К°. Амаль поўная незацікаўленасьць і непрысутнасьць Эўропы. Здаецца, для іх менш дэмакратыі ва Ўкраіне — менш праблемаў з пашырэньнем ЭЗ. Злучаныя Штаты ледзь вылезьлі з уласнага выбарчага гармідару. Армія лабістаў Януковіча ў Вашынгтоне старанна апрацоўвала мясцовых палісымэйкераў. Таму ні ў Эўропе, ні ў Амэрыцы ніхто нічога не чакаў. Расея апалчылася, як на той «апошні і рашучы». Пуцін канчаткова сарваў маску, якую так старанна напяліў 11 верасьня 2001 г. і дзякуючы якой, а таксама высілкам некаторых нашых аналітыкаў, для якіх Масква — гэта дагэтуль пуп сусьвету, багата ў каго стварылася ілюзія, што ён — наш паратунак.

Адкрытае ўмяшальніцтва Пуціна ў прэзыдэнцкую кампанію суседняй дзяржавы — гэта ня толькі сьведчанне таго, што расейскі імпэрыялізм яшчэ які жывы. Гэта спроба экспарту дыктатуры, пераносу расейскай мадэлі кіраваньня ўжо недэмакратыі на краіны, якія зь ёй хочуць разьвітацца.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Сіліцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба18

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна2

ГУР заявіў, што вывеў з ладу апошні чыгуначны паром Расіі ў Керчанскім праліве

У цэнтры Мінска пачалі рамонт «чырвонага дома», даўжыня якога адзін кіламетр1

Беларус стварыў праект з аўтэнтычнымі вандроўкамі па Партугаліі — у чым яго фішка?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць