Грамадства11

Да Дня беларускага пісьменства ў Гомелі прэзентавалі цягнік з непісьменным надпісам

Брэндаваны цягнік да Дня беларускага пісьменства прэзентавалі ў Гомелі, паведамляе БЕЛТА. Дызель-цягнік будзе ісці па маршруце, які звязвае Гомель і Добруш, у якім сёлета мае адбывацца афіцыёзнае свята. Але напісаць тэкст на цягніку без памылак аўтары ідэі не патрапілі.

Паводле афіцыйнага выдання, у цягніку «дызайн выкананы ў літаратурным стылі. На вокнах — унутры і звонку — партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў, а таксама цытаты з іх твораў». 

Але на фота, прыкладзеным да матэрыялаў дзяржСМІ, відаць, што імя ці прозвішча Івана Шамякіна — пісьменніка, акурат дзякуючы якому Дзень пісьменства праходзіць у Добрушы, бо тут ягоная радзіма, — на цягніку напісана з памылкай: «Іван Шамякин». На якой мове прыводзіцца цытата з ягонага твора, разгледзець складана — відаць, усё ж па-беларуску. Але нават калі і ў перакладзе, то памылка ёсць па-любому: у беларускай мове няма літары «и», а ў рускай — «і».

Памылка, трэба думаць, выпадковая, але сімвалічная. У ёй як у люстэрку адбіваецца сапраўднае, а не паказное стаўленне рэжыму Лукашэнкі да беларускай мовы і культуры. 

Каментары1

  • леся неўркаінка
    26.08.2022
    гэта па-ўкраінску)

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць