Ці былі беларускія вайскоўцы пад Кіевам? Вось што кажа сакратар украінскай Рады нацбяспекі
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў у інтэрв'ю Kyiv Post выказаўся наконт магчымага ўдзелу беларускага войска ў вайне.

«Ці пойдуць беларусы ваяваць супраць нашага народа? Мне складана сказаць. Таму што гэта залежыць ад шматлікіх фактараў, на якія мы цяпер не ўплываем. Але мы дакладна ведаем, што ніякага жадання ў беларусаў ваяваць з намі няма, мы ім нічога дрэннага не рабілі», — разважае Данілаў.
Тое, што хтосьці бачыў беларускіх вайскоўцаў у Кіеўскай вобласці вясной, ён лічыць не больш, чым чуткамі.
«Калі вы кажаце, што нехта там бачыў беларусаў, я магу сказаць, што нехта і іншапланецян бачыў. Людзей у беларускай ваеннай форме там не было. Калі б гэта было так, абавязкова былі б фатаграфіі.
Пачынаючы з 24 лютага я ўвесь час знаходжуся ў горадзе Кіеве, атрымліваў каласальны аб'ём інфармацыі ў першыя два тыдні ад велізарнай колькасці людзей, якія нам дапамагалі. Ніводнага выпадку з беларускімі вайскоўцамі не было», — кажа Данілаў.
Ён лічыць Беларусь акупаванай РФ.
«Расійскія вайскоўцы паводзяць сябе там, як у сябе дома. Калі будзе прынятае рашэнне, не дай Бог, што беларусы пачынаюць ваенныя дзеянні, тады мы будзем рэагаваць», — адказаў ён.
Каментары
Толькі ен са сваей " інсайдерскай" інфой ад " сбу" укрвыведкі разганял пургу аб " дзейнасці беларусау пад Кіевам аб " агентах кгб ці фсб" у Кабінеце і у аппазіцыі