Вайна22

Ці былі беларускія вайскоўцы пад Кіевам? Вось што кажа сакратар украінскай Рады нацбяспекі

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў у інтэрв'ю Kyiv Post выказаўся наконт магчымага ўдзелу беларускага войска ў вайне.

Фота: сайт прэзідэнта Украіны

«Ці пойдуць беларусы ваяваць супраць нашага народа? Мне складана сказаць. Таму што гэта залежыць ад шматлікіх фактараў, на якія мы цяпер не ўплываем. Але мы дакладна ведаем, што ніякага жадання ў беларусаў ваяваць з намі няма, мы ім нічога дрэннага не рабілі», — разважае Данілаў.

Тое, што хтосьці бачыў беларускіх вайскоўцаў у Кіеўскай вобласці вясной, ён лічыць не больш, чым чуткамі.

«Калі вы кажаце, што нехта там бачыў беларусаў, я магу сказаць, што нехта і іншапланецян бачыў. Людзей у беларускай ваеннай форме там не было. Калі б гэта было так, абавязкова былі б фатаграфіі.

Пачынаючы з 24 лютага я ўвесь час знаходжуся ў горадзе Кіеве, атрымліваў каласальны аб'ём інфармацыі ў першыя два тыдні ад велізарнай колькасці людзей, якія нам дапамагалі. Ніводнага выпадку з беларускімі вайскоўцамі не было», — кажа Данілаў.

Ён лічыць Беларусь акупаванай РФ.

«Расійскія вайскоўцы паводзяць сябе там, як у сябе дома. Калі будзе прынятае рашэнне, не дай Бог, што беларусы пачынаюць ваенныя дзеянні, тады мы будзем рэагаваць», — адказаў ён.

Каментары2

  • мясцовы
    31.12.2022
    Акрамя Бульбы " бЭлэгіанєра" нехта сумнівался??
    Толькі ен са сваей " інсайдерскай" інфой ад " сбу" укрвыведкі разганял пургу аб " дзейнасці беларусау пад Кіевам аб " агентах кгб ці фсб" у Кабінеце і у аппазіцыі
  • Так
    31.12.2022
    Сярод першых палонных пад Кіевам былі супрацоўнікі АМОН з Кемерава, адзін с іх падрабязна распавядаў як 24 лютага пасля абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі іх калона рушыла праз пагранічны пункт пропуску і ён убачыў забітых украінскіх памежнікаў, а побач з іх целамі стаялі беларускія ваенныя. Можна меркаваць, што беларускія сілы спецаперацый прымалі ўдзел у першапачатковай фазе вайны .

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць