Здарэнні22

У Жодзіне загарэўся аўтобус з пасажырамі

Здарэнне адбылося сёння ў 7.20 на прыпыначным пункце «Культтавары», у аўтобуса МАЗ-103 загарэлася кола, паведамляюць «Жодзінскія навіны».

Фота: zhodinonews.by

Яшчэ да ўзгарання кола кіроўца аўтобуса зразумеў, што адбылася непаладка транспартнага сродку, і спешна прыняў меры засцярогі: на прыпыначным пункце папрасіў усіх пасажыраў вызваліць салон аўтобуса

Людзей перасадзілі ў іншы аўтобус.

Кіроўца няспраўнага аўтобуса, не чакаючы дапамогі ратавальнікаў, узяў вогнетушыцель і пачаў ліквідаваць загаранне самастойна.

Як пракаментаваў начальнік аўтакалоны аўтапарка №18 Сяргей Белякоў, аўтобус выраблены ў 2010 годзе, і на сёння яго знос складае сто адсоткаў. «Але праз недахоп рухомага складу мы яго часта рамантуем і часам выводзім у горад, каб закрыць лінію», — расказаў ён. 

Каментары2

  • Пан Усялян
    14.02.2023
    Затое чыста ў Жодзіне і няма вайны, стабільнасць...
  • Bhagawan
    14.02.2023
    Takich zdareńniaŭ budzie tolki bolš

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю3

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора7

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць