Грамадства

Сітуацыя з перасяленнем прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку застаецца нявызначанай

Пра гэта паведаміў старшыня савета Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Чэрвеньскі рынак Мінска планавалася закрыць 15 студзеня 2012 года ў сувязі з рэканструкцыяй. Яе на гэтай тэрыторыі будзе выконваць іранская кампанія «Дзідас» на падставе пагаднення і інвестыцыйнага дагавора. Летам гэтага года са старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам прадпрымальнікамі Чэрвеньскага рынку было ўзгоднена, што для іх падрыхтуюць новую пляцоўку ў мікрараёне Лошыца, куды прадпрымальнікі змогуць пераехаць да пачатку рэканструкцыі рынку.

Паводле слоў Шумчанкі, група прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку на днях пабывала на прыёме ў намесніка старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, начальніка ўпраўлення прадпрымальніцтва Аляксандра Каліноўскага. «На прыёме Каліноўскі прапанаваў прадпрымальнікам пераехаць на іншыя рынкі, а калі будзе пабудавана нейкая пляцоўка, тады іх туды перавязуць», — сказаў лідар «Перспектывы».

У адказ Каліноўскаму нагадалі словы Ладуцькі, які раней запэўніваў, што прадпрымальнікі Чэрвеньскага рынку будуць пераселены на новую пляцоўку толькі тады, калі яна будзе вызначана і падрыхтавана.

5 кастрычніка на Чэрвеньскім рынку таксама прайшоў сход прадпрымальнікаў, на якім прысутнічаў дырэктар рынку Мікалай Хмяльніцкі.

Як сказаў Шумчанка, дырэктар стаў тлумачыць прадпрымальнікам, што «сёння вядуцца падрыхтоўчыя работы для будаўніцтва новага рынку». «Але рынку няма ў класічным разуменні, а нібыта будуць пабудаваны два будынкі, у якія перавязуць прадпрымальнікаў, але там не будзе ніякіх боксаў. Зусім незразумела, якім чынам яны пабудуць гэтыя два будынкі да 15 студзеня», — зазначыў Шумчанка.

«Атрымліваецца, што нічога не вырашана. Ладуцька кажа, што гарадскія ўлады нас не кінуць; Каліноўскі раіць пераязджаць на іншыя рынкі: Хмяльніцкі заяўляе, што ўжо ўзгадняюць гэтыя будынкі, але калі яны будуць узгодненыя — невядома», — зазначыў лідар «Перспектывы» і дадаў, што прадпрымальнікі знаходзяцца «ў стане нявызначанасці і абураюцца».

Паводле яго слоў, «калі сітуацыя так будзе складвацца, то прадпрымальнікі застануцца ні з чым».

Кіраўнік «Перспектывы» збіраецца выкласці сітуацыю ў тэксце звароту, які плануецца накіраваць ва ўрад і Адміністрацыю прэзідэнта.

«Гэта асабліва актуальна ў святле заяў Снапкова і Мясніковіча (міністр эканомікі і прэм’ер міністр. — БелаПАН.) аб ролі і ўдзеле малога бізнесу ў развіцці эканомікі краіны. Прадпрымальнікі не супрацьпастаўляюць сябе інвестару, які ўкладвае мільёны долараў у праект рэканструкцыі рынку. Мы проста хочам захаваць свае працоўныя месцы, брэнд Чэрвеньскага рынку і без вялікіх страт пераехаць на месца, узгодненае з Ладуцькам», — рэзюмаваў Шумчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць