Архіў

Навіны гаспадаркі

«Нардзін» хоча здацца

Мэдцэнтар «Нардзін» хоча адмовіцца ад статусу прыватнага прадпрыемства й перадаць дзяржаве частку сваёй уласнасьці. Спроба атрымаць новую ліцэнзію Міністэрства аховы здароўя на мэдыцынскую дзейнасьць аказалася беспасьпяховай. Іншы мэдыцынскі цэнтар «Экамэдсэрвіс» ліцэнзію атрымаў. Ён зарэгістраваны як беларускае прадпрыемства, а не беларуска-амэрыканскае СП, як было раней.

Новы кандыдат на турму

Збор акцыянэраў ААТ «Белаграпрамбанк» 27 верасьня прызначыў новага кіраўніка праўленьня Сяргея Румаса. Згоду на ягонае прызначэньне даў 22 верасьня А.Лукашэнка. С.Румас прыйшоў на зьмену Аляксандра Гаўрушава. Той кіраваў банкам дзевяць гадоў, але пазбавіўся пасады па выніках праверкі дзяржкантролю.

Большасьць папярэдніх кіраўнікоў банку скончыла турмою.

На піва зь «Сябрам»

З 10 кастрычніка пачне продаж прадукцыі бабруйская броварная кампанія «Сябар». Дзьве маркі — «Сябар» і «Баброў» — будуць выпускацца ў плястыкавых бутэльках. Кампанія «Сябар» — гэта нашчадак ААТ «Дзеднава».

Будзем вазіць кітайцаў

Прагнозныя паказьнікі ў сфэры ўязнога турызму Беларусі дапаможа выканаць Кітай, сказаў журналістам намесьнік міністра спорту й турызму Чэслаў Шульга. Дзеля гэтага для кітайскіх турапэратараў будзе створаны шэраг прамацыйных тураў у Беларусь. Пасьля падпісаньня дагавору аб супрацоўніцтве ў галіне турызму паміж нашымі краінамі Беларусь трапіць у сьпіс краін, якія афіцыйны Пэкін рэкамэндуе сваім шматлікім грамадзянам для наведваньня.

Літва пяройдзе на эўра

27 верасьня ўрад Літвы ўхваліў плян пераходу на эўра з 1 студзеня 2007 г. Цяпер гэты плян павінны зацьвердзіць літоўскі Нацбанк. Канчатковае ж рашэньне прыме кіраўніцтва Эўразьвязу. Згодна з плянам, камэрцыйныя банкі будуць ажыцьцяўляць абмен наяўных літаў да 1 сакавіка 2007 году, а Нацбанк Літвы — неабмежаваны тэрмін. Раней старшыня Нацбанку Літвы Рэйнальдас Шаркінас паабяцаў, што кожны дарослы жыхар краіны напярэдадні ўвядзеньня эўра атрымае ў падарунак па калькулятары.

ЗД; interfax.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць