Улада

Мошчы эвангеліста Лукі ў Менску

Чарга ля прыходу па вулiцы Прытыцкага стаяла i днём i ноччу.

Чарга ля прыходу па вулiцы Прытыцкага стаяла i днём i ноччу.

У нядзелю, калi ў аэрапорце «Мiнск‑2» толькi сустракалi самалёт з вялiкай для праваслаўных святыняй — главой апостала Лукi, — у Мiнску ля прыходу у гонар абраза «Усiх тужлiвых радасць» ужо сабралiся людзi. Яны прыйшлi, каб аднымi з першых вiтаць прыход Евангелiста Лукi ў Беларусь, пакланiцца яму з надзеяй на тое, што iх малiтвы будуць пачутыя. I гэтыя людзi гатовыя былi прайсцi свой шлях да святога — нягледзячы на вецер i дождж, на доўгую чаргу, якая цягнулася гадзiнамi. Першыя паломнiкi падышлi сюды а палове пятай, а да мошчаў апостала Лукi — толькi праз шэсць з паловай гадзiн. I гэта толькi пачатак. Цярплiвасць, найкаштоўнейшая якасць для хрысцiян, лепей за ўсё выпрацоўваецца ў такой чарзе — калi чакаеш з малiтвай i ведаеш, дзеля чаго...

«Падарожжа мошчаў святога Лукi дзеля таго i адбываецца, каб праваслаўны люд мог бачыць святыню, ёй пакланiцца i ўзнесцi малiтву, — адзначыў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт. — Святы Лука прыкладам свайго жыцця паказаў, што значыць чалавеку валодаць талентамi i як iмi распараджацца ў славу Божую. Талент валодання словам ён выкарыстаў для таго, каб напiсаць Евангелле. Ён уславiў Iсуса Хрыста i яго мацi дзякуючы здольнасцям мастака. Гэта быў прыклад сапраўднага хрысцiянскага служэння. Таму магчымасць прыйсцi i пакланiцца мошчам святога Лукi — Божая дапамога, духоўная падтрымка нашаму народу».

Падарожжа мошчаў Святога Лукi пачалося 9 чэрвеня, з храма Хрыста Збавiцеля ў Маскве. Потым быў доўгi шлях па гарадах Расii, Украiны, дзе за блаславеннем да святога прыйшоў нават прэзiдэнт Юшчанка. Мiнск у гэтай вандроўцы — апошнi горад, дзе ёсць магчымасць пакланiцца святому. Але менавiта Мiнск заўсёды вылучаецца вялiкай колькасцю паломнiкаў, якiя ў папярэднiя гады спяшалiся прыкласцiся да ступнi апостала Андрэя i дзяснiцы Iаана Хрысцiцеля. I на гэты раз людзей чакаецца шмат. Звычайна менавiта ў Мiнск на пакланенне святыням прыязджаюць праваслаўныя вернiкi са Смаленскай i Бранскай абласцей Расii, едуць сюды вернiкi з Польшчы, Лiтвы, Латвii. I ўжо ў самы першы дзень у шэсць гадзiн ранiцы ў сталiцу прыбылi адразу тры аўтобусы з вернiкамi з Брэста.

У мiнскага прыхода «Усiх тужлiвых радасць» усё прадумана, як сустракаць паломнiкаў i як арганiзаваць падыход да мошчаў, каб людзям было зручна — кругласутачна працуе унiверсам «Рублёўскi» па вулiцы Прытыцкага, ёсць пiтная вада, стаяць бiяпрыбiральнi. Пастаянна дзяжурыць «хуткая», ёсць i свае ахоўнiкi парадку. Зрэшты, людзi iдуць, разумеючы, куды i навошта, многiя вядуць маленькiх дзетак. Наперадзе яшчэ ёсць некалькi дзён для сустрэчы. Але ўжо цяпер настаяцель прыхода ў гонар абраза «Усiх тужлiвых радасць» айцец Iгар Карастылёў думае пра тое, каб не прыйшлося падымаць мошчы, даючы магчымасць большай колькасцi людзей прайсцi пад iмi. Раней так прыходзiлася рабiць, цяпер гэтага пастараюцца пазбегнуць, каб кожны меў магчымасць менавiта прыкласцiся да главы апостала Лукi.

Чарга ля прыходу па вулiцы Прытыцкага стаяла i днём i ноччу. Людзi iдуць, шукаючы падтрымкi ў вышэйшых сiл, з малiтвамi i надзеяй на лекаванне. Менавiта да апостала Лукi ўзносяць такiя малiтвы — ён у зямным жыццi быў урачом па прафесii. Званне «урач духоўны» Лука атрымаў ад апостала Паўла, побач з якiм ён знаходзiўся, якому дапамагаў у цяжкiя часы. Але любiлi i паважалi Луку яго сучаснiкi яшчэ i за тое, што ён быў першым, хто напiсаў фарбамi лiк Мацi Божай з немаўлём на руках. Апостала Луку лiчаць аўтарам каля 70 абразоў Багародзiцы.

Лука на ўласныя вочы бачыў распяцце Хрыста i быў адным з першых, каму явiўся Iсус пасля ўваскрашэння. Але Евангелiст Лука i сам прыняў такую ж пакутнiцкую смерць — ён быў распяты ў 84 гады на алiўкавым дрэве — крыжа не аказалася побач...

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць