Музыка4545

Беларус заняў на дзіцячым «Еўрабачанні» 9-е месца з расейскамоўнай песняй

Перамагла сёлета 10-гадовая украінка Настасся Петрык.

На міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2012»12-гадовы прадстаўнік Беларусі Ягор Жашко (Мінск) заняў дзявятае месца сярод 12 удзельнікаў.

Жашко, які адкрываў фінал «Еўрабачання», выканаў кампазіцыю «А мора-мора…», набраў 56 балаў, паведамляе БелаПАН.

Конкурс выйграла 10-гадовая ўкраінка Настасся Петрык з песняй «Неба», якая атрымала 138 балаў. Яна спявала па-ўкраінску.
Песню дзяўчынка напісала сама.

Далей ідуць прадстаўнікі Грузіі (103), Арменіі (98), Расіі (88), Бельгіі (72), Швецыі (70), Нідэрландаў (69), Ізраіля (68), Беларусі, Малдовы (52), Азербайджана (49) і Албаніі (35).

Беларускі ўдзельнік атрымаў 10 балаў ад Украіны (другое месца), па 7 — ад Азербайджана, Арменіі і Грузіі (чацвёртае), 4 — ад Расіі (сёмае), па 2 — ад Албаніі, Бельгіі і Малдовы (дзявятае), па 1 — ад Ізраіля, Швецыі і дзіцячага журы (дзесятае), 12 — у якасці бонуса (разам з астатнімі).

Гледачы Беларусі аддалі першае месца Украіне (12 балаў).
10 балаў атрымала Расія, 8 — Арменія, 7 — Швецыя, 6 — Грузія, 5 — Ізраіль, 4 — Малдова, 3 — Бельгія, 2 — Азербайджан, 1 — Нідэрланды.

«З улікам стану здароўя (перад конкурсам Ягор сур’ёзна хварэў), і ён, і уся каманда ў цэлым зрабілі ўсё, што маглі — па максімуме»,
— расказаў БелТА выкладчык па вакале беларускага канкурсанта, мастацкі кіраўнік арт-групы «Беларусы» Валерый Шмат.

«Вядома, мы ставілі на вакал, на тое, што будзе раскошнае вакальнае шоу, — працягнуў Валерый Шмат. — Але чалавек маракуе, а Бог выракуе. Тое, што залежала ад голасу, удалося не ўсё. І

вакальна Настасся Петрык была мацнейшай. Але, на мой погляд, яе нумар — не дзіцячы, у ім больш цемры, чым святла».

Беларусь выйгравала дзіцячае «Еўрабачанне» ў 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч) гадах.
У 2006 годзе было другое месца (Андрэй Кунец), у 2011-м — трэцяе (Лідзія Заблоцкая). Конкурс праводзіцца з 2003 года. Беларусь з’яўляецца яго пастаяннай удзельніцай.

Каментары45

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць