Грамадства11

Хведару Нюньку адмоўлена ў беларускай візе

Cябру Вялікай Рады Згуртавання беларуў свету «Бацькаўшчына», старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведару Нюньку 6 снежня ў Беларускім пасольстве ў Вільні (Літва) адмовілі ў выдачы ўязной візы ў Беларусь. Віза мусіла быць аформлена па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

«Я сам да іх не напрошваўся, — гаворыць Хведар Нюнька, — пры сустрэчы з паслом Беларусі ў Літве Уладзімірам Дражыным я так яму і сказаў, што, калі ёсць нейкі ўказ, каб мне не даваць візу, то лепей адразу скажыце, каб я не бегаў, як хлопчык, але мяне запэўнілі, што ніякіх праблем не будзе».

Хведар Нюнька распавёў, што яму патэлефанавалі з пасольства і запрасілі на сустрэчу для атрымання візы, аднак на месцы высветлілася, што адразу могуць выдаць візу толькі на тры месяцы, а для гадавой візы патрэбна прадставіць дадатковыя дакументы, якія б пацвярджалі супрацоўніцтва Таварыства беларускай культуры ў Літве з МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» . Такія дакументы былі прадстаўлены, аднак 6 снежня супрацоўнікі пасольства паведамілі Хведару Нюньку, што ў візе яму адмоўлена.

«Я ўжо даўно маю праблемы з атрыманнем беларускай візы. Апошні раз я прыязджаў у Беларусь па аднаразовай візе гады два таму, ды і тое я сам не змог яе аформіць, а толькі пры спрыянні патрэбнай асобы, — прыгадвае Хведар Якубавіч. — А доўгатэрміновай візы ў мяне няма ўжо гадоў пяць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце3

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа9

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце3

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць