Культура33

Пісьменнік Дзмітрый Плакс атрымаў прэмію Шведскай акадэміі

Прэмія складзе 4640 еўра. Грошы пойдуць на новы камп'ютар і на святы.

У Стакгольме беларускага пісьменніка, перакладчыка Дзмітрыя Плакса Шведская акадэмія ўзнагародзіла прэміяй у памеры 40.000 шведскіх крон за падтрымку шведскай культуры за мяжой.

Зміцер Плакс адзначыў:

«Гэтую прэмію далі не за нейкі асобны твор, які я пераклаў, а сукупна за шматгадовую працу на ніве беларуска-шведскай культуры, за ўсё тое, што было мной зроблена для азнаямлення беларусаў са шведскай мовай, літаратурай, культурай.
Канечне, прыемна атрымаць такую прэмію, як і любую іншую. Але быць узнагароджаным Шведскай акадэміяй прыемна асабліва, бо акадэмія мае сваёй мэтай і задачай падтрымку мовы і літаратуры».

На пытанне, на што плануе Дзмітрый патраціць атрыманыя грошы, ён адказаў:

«Першае, што мушу купіць, гэта новы камп`ютар: мой акурат нядаўна паляцеў, таму гэтыя грошы вельмі дарэчы. Наперадзе святы, таму ёсць куды патраціць грошы».

Дзмітрый Плакс стала жыве ў Стакгольме на працягу амаль дваццаці гадоў. Ён вывучыў шведскую мову, займаецца перакладам твораў шведскіх пісьменнікаў на беларускую мову. Так, у перакладзе Плакса выйшла ў свет кніга Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» ў 2008 годзе. Зборнік паэзіі вядомай шведскай пісьменніцы Катарыны Фростэнсан на беларускай мове быў адзначаны ў спісе намінантаў на прэмію часопісу «ПрайдзіСвет» як лепшая перакладная кніга 2011 года.

У перакладзе Змітра Плакса ў Швецыі выйшлі кнігі Барыса Пятровіча «Фрэскі» і «Плошча», а таксама паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча «Вольныя вершы».
Цяпер у падрыхтоўцы да выхаду кніга «Вяртанне Веры» Уладзіміра Някляева. У 2004–2009 гадах Плакс быў стваральнікам і кіраўніком беларускай службы Радыё Швецыя. Апошнім часам пісьменнік піша п`есы і робіць для эфіру спектаклі пра знакавыя постаці розных краін. Так,
14 лютага на хвалях Радыё Швецыя прагучала п`еса пра літаратара і праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец121

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

Віцебскі ветэран нацыянальнага руху і сёлета падтрымаў 20‑гадовую традыцыю1

У Пекіне прайшоў самы малалікі пленум ЦК Кампартыі Кітая. У партыі ідуць маштабныя чысткі5

«Негр вырашае, як паводзіць сябе карэнным беларусам?» Былая палітзняволеная Вішняк наехала на Алану Гебрэмарыям61

У Мінску каля «Беларусьфільма» пачалі будаваць жылы комплекс4

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец121

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць