Спорт1616

Беражкоў: Славенскія хакеісты атрымліваюць максімум 5–6 тысяч даляраў, беларускія — 50–60 тысяч за месяц

Вынікі хакейнай алімпійскай кваліфікацыі мы папрасілі пракаментаваць галоўнага рэдактара газеты «Прессбол» Уладзіміра Беражкова.

«Наша Ніва»: Для Вас пралёт зборнай міма Алімпіяды стаў сюрпрызам?

Уладзімір Беражкоў: Не. Уласна кажучы, усё да гэтага ішло. Яшчэ даўно сказаў, што ў нас мала шанцаў. Яшчэ пры Навумаве, як кіраўніку федэрацыі, быў прыняты план паводле якога мы павінны былі трапіць у чацвёрку на Алімпіядзе ў Сочы, а на хатнім чэмпіянаце свету заняць трэцяе месца.

Гэта быў валюнтарысцкі падыход. Які засцілаў нам вочы. Спынілася падрыхтоўка рэзерва, мала імёнаў. Тыя беларусы, што ёсць у КХЛ, хутчэй, цягаюць піяніна, а не граюць на ім.
Мы не толькі наўпрост не трапілі на Алімпіяду, але і не змаглі прыняць адбор, настолькі маленькі ў нас быў рэйтынг. Нават калі федэрацыя стварыла камісію па вывядзеню з крызіса, куды ўвайшлі Ворсін, Бародзіч і іншыя, першым рашэннем было заснаваць прэміяльны фонд у 500 тысяч даляраў. Але, прабачце, у хакей гуляюць не грашыма, а гульцамі! Скажу больш, калі б лакаўт у НХЛ зацягнуўся, то мы таксама не былі фаварытамі, а Данія. У Славеніі таксама ёсць Капітар.

«НН»: Будзе нейкі разбор палётаў на дзяржаўным узроўні?

УБ: Іх было ўжо столькі шмат… Справа ў кансерваторыі. Калі гульцы цягаюць піяніна, то яны не навучацца на ім граць. Дзяржаўнае фінансаванне ў хакеі проста вар’яцкае. Аграмадныя грошы народнай гаспадаркі ўкладваюцца ў гэты від спорта. Тым не менш клубы ігнаруюць указы прэзідэнта аб 25%, якія трэба ўкладваць у дзіцячыя школы. Трэба мяняць усё ў корані.

Славенскія хакеісты гуляюць у шведскіх, нямецкіх клубах, дзе атрымліваюць максімум 5–6 тысяч даляраў, нашы ж атрымліваюць 50–60 тысяч за месяц.

«НН»: То бок Вы згодныя, што грошы кепска ўплываюць на наш хакей?

УБ:

Канечне. Калі плацяць ні за што. Толькі за тое, што яны гуляюць у КХЛ.
Калі мэта «Дынама» проста сабраць аншлаг на «Мінск-Арэне» — гэта адно. Калі ж кажуць пра падрыхтоўку гульцоў для зборнай — гэта зусім іншае.

«НН»: Ці ёсць шанец пазбегнуць канфуза на хатнім чэмпіянаце свету ў 2014 годзе?

УБ: Не. Трэба рэальна ацэньваць свае сілы. Адзіны шанец трапіць у паўфінал, як было пастаўлена, гэта, калі ў Мінск не прыедуць вядучыя зборныя.

Нічога добрага ад гэтага чэмпіяната не трэба чакаць.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра13

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць