Грамадства11

Аўстрыйскі друк: хто купіў беларускае «Мотавела»?

У аўстрыйскай фірмы, якая набыла беларускае прадпрыемства, насамрэч — расейскія ўладальнікі.

Як піша венскае выданьне «Wirtschaftsblatt», пасьля распаўсюджанай мэдыямі інфармацыі пра набыцьцё фірмаю «ATEC» акцыяў беларускага прадпрыемства «Мотавела» многія ў Аўстрыі падумалі пра гешэфт паміж беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і вялікім прамысловым канцэрнам «А‑ТЕС» на чале зь бізнэсоўцам Міркам Ковачам.

Паводле выданьня, «блытаніна выйшла дасканалая». «Аднак, — супакойвае чытачоў «Wirtschaftsblatt», — насамрэч вядомы бізнэсовец Ковач да ўгоды на 5,3 мільёна эўра (столькі каштавала купля менскага прадпрыемства) ня мае ніякага дачыненьня».

Размова ідзе пра куды больш сьціплае аўстрыйска‑расейскае гандлёвае таварыства «ATEC» (österreichisch‑russische Atec Handelsgesellschaft). Кіраўнік гэтай фірмы Аляксандар Мураўёў, як і іншыя яе заснавальнікі, мае расейскае паходжаньне. Мураўёў з калегамі зарэгістравалі прадпрыемства ў 1992 годзе ў Расеі, аднак у 2000‑м перабраліся ў Аўстрыю, піша «Wirtschaftsblatt».

Як паведаміў выданьню Аляксандар Мураўёў, прадпрыемства зарэгістравалі ў Астрыі, «каб мець дадатковы доступ для фінансаваньня з боку аўстрыйскіх і замежных партнэраў».

Цяпер «АТЕС» мае свой бізнэс ня толькі ў Расеі, але й ва Ўкраіне і Польшчы. Паводле «Wirtschaftsblatt», вялікія сымпатыі Аляксандар Мураўёў мае й да Беларусі. Там яму належыць большая частка акцыяў у сумесным беларуска‑аўстрыйскім закрытым таварыстве «Шклозавод Ялізава». Да 2009 году «ATEC» пабудуе пад Смалявічамі фабрыку ліставога шкла, піша «Wirtschaftsblatt».

Рэквізыты кампаніі зьмешчаныя на інфармацыйна сьціплым сайце. На старонцы пазначаны паштовы адрас фірмы (Parkring 10, A1010 Wien), кантактны тэлефон і факс, аднак няма электроннага адрасу.

У Вене Parkring называюць гэтак званай «расейскай тэрыторыяй». Там месьцяцца шматлікія расейскія ці паўрасейскія кампаніі і прадстаўніцтвы. Напрыклад, «Аэрафлот», «Chernometal», афіліяваная структура (фізычныя асобы — інвэстары) «ЛуКойлу», таксама «структура‑дачка» расейскага «Внешторгабанк’у» «Donau‑Bank». Менавіта праз «Donau‑Bank» ажыцьцяўляецца крэдытаваньне Беларускага мэталюргічнага заводу. Паводле зьвестак, якія трапілі ў інтэрнэт, да бізнэсу «АТЕС» мае дачыненьне адзін з расейскіх віцэ‑прэм’ераў.

Радыё Свабода

«Мотавела» аддадуць аўстрыйцам
Ці ўратуе «Шымана» рэпутацыю «Мотавела»?


Каментары1

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ69

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць