Здарэнні

Справа расейца, які пратараніў на «БМВ» шлагбаўмы на мяжы, адпраўлена ў суд

Пракуратурай Брэсцкай вобласці адпраўлена ў суд крымінальная справа ў дачыненні да 23-гадовага грамадзяніна Расіі, які на аўтамабілі «БМВ» незаконна перасек дзяржаўную мяжу Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Эдуард Прылуцкі, расіянін, які доўгі час жыў у Германіі, абвінавачваецца ў тым, што 21 студзеня 2013 года ў аўтадарожным пункце пропуску «Дамачава» з парушэннем устаноўленага парадку праходжання мытнага і памежнага кантролю незаконна перасек мяжу з выкарыстаннем выкрадзенага ў Германіі «БМВ».

Кіруючы ім на вялікай хуткасці і ствараючы рэальную небяспеку жыццю і здароўю людзей, якія знаходзіліся ў пункце пропуску, малады чалавек наўмысна пашкодзіў і знішчыў чатыры шлагбаўмы, што знаходзяцца на балансе Брэсцкай мытні.

Такім чынам, разам з коштам работ па змене і аднаўленні пашкоджанай і знішчанай маёмасці ён нанёс мытні ўрон на агульную суму 29,7 млн. рублёў, што складае буйны памер.

Дзеянні грамадзяніна Расіі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса.

«Пракуратурай Брэсцкай вобласці яму выстаўлены іск аб спагнанні ўрону, нанесенага маёмасці Брэсцкай мытні, на вышэйзгаданую суму, — дадаў Прылуцкі. — Праваахоўныя органы Германіі праінфармаваныя аб учыненым абвінавачаным грамадзянінам Расіі на іх тэрыторыі крадзяжы „БМВ“. У гэтай частцы пытанне аб яго крымінальнай адказнасці падлягае разгляду ў парадку, прадугледжаным міжнародным заканадаўствам».

Як зазначыў прадстаўнік пракуратуры, крымінальная справа адпраўлена для разгляду ў суд Брэсцкага раёна. Яна расследавана следчым аддзелам упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць