Культура22

Беларусы на Лейпцыгскім кніжным кірмашы

Калі вы ні разу не былі на Лейпцыгскім кніжным кірмашы, то, збіраючыся туды, не забудзьце прыхапіць з сабой карону, меч ці хаця б касцюм аматара анімэ. У касцюме ўваход бясплатны, і нямецкія школьнікі, не шкадуючы сіл, ладзяць сабе строі, каб пасля палову дня правесці на фотасесіі ў шыкоўных шкляных залах кірмашу. Усе, хто прыйшоў туды дзеля літаратуры, вымушаныя расштурхоўваць фіялетавых котак з хвастамі, нявестаў пад карункавымі парасончыкамі і яшчэ нейкіх дзівосных істот. Немцы жартуюць, што лейпцыгчанам кірмаш замяняе карнавал — яны як пратэстанты яго не святкуюць, у адрозненне ад рэйнскіх і баварскіх немцаў.

Аднак сёлета ўсе гэтыя аматары мангі і анімэ прыйшлі толькі для таго, каб зрабіць уражанне на Таццяну Заміроўскую, нашага медыума са светам вычварнага і абсурднага, на Таццяну, якая паклала пачатак перфомансам нявестаў-зомбі і якая як ніхто іншы адчувае гэтую эстэтыку.

Сёлета яна ўдзельнічала ў дыскусіі пра жаночую літаратуру разам з украінскай Наталкай Сніданкай і полькай Ёанай Батар. Шкада, што, у адрозненне ад польскай і ўкраінскай каляжанак, Таццяна не мае перакладаў на нямецкую мову. Аднак з тым большай цікавасцю збіралася паглядзець на экзатычных беларусаў нямецкая публіка. У параўнанні з мінулым годам сёлета праграма беларуска-польска-ўкраінскай літаратуры была больш шчыльнай. Сёлета гаворка ішла не толькі пра літаратуру, але і пра тэатр (Андрэй Курэйчык), а таксама фатаграфію (Андрэй Лянкевіч).

У параўнанні з беларусамі ўкраінцы прадэманстравалі цуды самаарганізаванасці. Фармаваннем стэнда і праграмы займаўся форум украінскіх выдаўцоў, пры падтрымцы фонду Рыната Ахметава. Цікава, што прадстаўлялі ўкраінцы на стэндзе не толькі друкаваную прадукцыю, але — ці, можа, нават у першую чаргу — тэхналогіі: электронныя кнігі і іншае. Акрамя таго ўкраінцы па праве могуць ганарыцца першым перакладзеным на нямецкую раманам Марыі Маціёс. За выданне яе наступных раманаў ужо змагаюцца выдаўцы. Па аўтографы да яе выстройваецца чарга, і я таксама атрымліваю подпіс да кнігі «Честь — понад усе!»

Падарункам беларускім аўтарам сталі я кнігі Акудовіча «Код адсутнасці» (пераклад з расейскай) і Вальжыны Морт (лірыка і проза, пераклад з англійскай і беларускай). Вялікай папулярнасцю ўсе тры дні нязменна карысталіся дыскусіі і форумы ўсходнееўрапейскай праграмы. Валянцін Акудовіч спрабаваў патлумачыць немцам — нязменна актуальна — беларускую ідэнтычнасць. Каб запісаць інтэрв’ю з Акудовічам, журналісты запісваліся ў чаргу.

Асноўнай падзеяй Лейпцыгскага кніжнага кірмашу заўжды было ўручэнне прэміі за еўрапейскае ўзаемаразуменне. Сёлета яе атрымаў Клаўс Міхаэль Богдал, літаратуразнаўца і аўтар кнігі «Еўропа вынаходзіць цыганоў. Гісторыя захаплення і пагарды», прысвечанай успрыманню цыганоў у еўрапейскай літаратуры і культуры, якую ён пісаў 20 гадоў. Цыгане — гэта еўрапейская праекцыя, даведваемся мы з віншавальнай прамовы пісьменніка Ферыдуна Заімаглу. Як людзі абазнаныя ў галантных мерапрыемствах, слухачы пляскаюць яму апантана, у той час як красамоўства палітыкаў (мэра Лейпцыга і міністра-прэзідэнта Саксоніі) прапускаюць між вушамі.

У наступным годзе Ляйпцыш (менавіта так на саксонскім дыялекце вымаўляецца назва горада) зноў чакае кірмаш і беларуска-польска-ўкраінскі транзіт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам3

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў6

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана2

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць