Грамадства5151

Памёр 40-гадовы мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў

Ён быў адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы на гэтым свеце.

Пасля доўгай і пакутнай хваробы памёр мовазнавец і журналіст Юрась Бушлякоў.

29 мая яму споўнілася 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1973 у Мінску. Да 10-га класа ён мовы не вывучаў, быў вызвалены ад яе, як многія мінскія дзеці 1980-х. А пасля літаральна закахаўся ў мову і пайшоў вучыцца на беларускае аддзяленне філфака. Бліскучы розум, ён захапляў аднакурснікаў і выкладчыкаў. Вучыўся ён на адным курсе з рэдактарам «Arche» Валерам Булгакавым.

Ён перакапаў літаральна ўсё, што было напісана пра беларускую мову. Ён адкрываў для айчыннага чытача многія працы беларускіх эмігрантаў. Быў адным з удзельнікаў працоўнай групы па выпрацоўцы нормаў класічнага правапіса беларускай мовы.

У студэнцкую пару яго цікавіў моўны пурызм і дысертацыю ён абараніў на тэму моватворчых практык Янкі Станкевіча. Выкладаў нейкі час на родным філфаку і ў Коласаўскім ліцэі.

А кар’еру сабе абраў журналісцкую. Працаваў на Радыё 101,2, пасля на радыё «Свабода». Жыў у Празе, будаваў у іпатэку кватэру… Хвароба прыйшла нечакана. Ён быў руды, а ў такіх людзей часцей здараецца рак скуры. Адзін раз ён хваробу адолеў, але бяда вярнулася. Калегі зрабілі для Юрася ўсё, што змаглі, але рады не далі.

Перад самым сконам ён вярнуўся ў Мінск.

У яго ў Мінску застаўся сын. Можа быць, некалі ён працягне тое, што не дарабіў тата.

Гэтую дыктоўку ён надыктоўваў ужо цяжка хворым. Глядзіце на відэа:

«Наша Ніва» выказвае шчырыя спачуванні сям'і і сябрам сп.Бушлякова.

Каментары51

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3521

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну15

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3521

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць