Трагедыя здарылася ў Радаме падчас міжнароднага сьвята авіяцыі.

Трагедыя здарылася ў Радаме — гэта цэнтральная частка Польшчы. У суботу, падчас міжнароднага сьвята авіяцыі, у паветры сутыкнуліся два самалёты. На вачах тысячаў гледачоў загінулі двое лётчыкаў, чальцоў акрабатычнай групы «Жалезны». Прычынай выпадку была, верагодней за ўсё, памылка пілёта. На месцы выпадку працуе адмысловая камісія, каб выясьніць прычыны здарэньня.
Гэта трагедыя для ўсяго асяродзьдзя лётчыкаў, цяжка нават гаварыць пра яе — кажа Адам Сікора, кіраўнік тэарэтычнага шкаленьня Аэраклюбу ў Пшылепе.
А.Сікора: Гэта нашы калегі. Цяжка нават нешта казаць пра такую трагедыю. Я бачыў, як яны трэніраваліся — вельмі старанна, разьлічвалі кожны сантымэтар. Я не магу паверыць, што два самалёты сутыкнуліся такім трагічным чынам. Яны вучыліся цэлымі гадамі. Цяжка сказаць, хто зрабіў памылку. Трэці пілёт уратаваўся, ён нам раскажа, як усё выглядала ў паветры. Мы ня ведаем, што насамрэч сталася, чаму здарыўся выпадак.
З‑за трагічнага здарэньня ўсе авіяпаказы ў Радаме былі адмененыя.
-
Аўстрыя адмовілася выдаць ЗША ўкраінскага алігарха праз беларускі дыпламатычны імунітэт
-
Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова суджаны. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ
-
Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя
Каментары