Грамадства7474

Расійскія журналісты зрабілі заўвагу міністру культуры Беларусі за прамову па-беларуску

На прэс-канферэнцыі, якая прайшла 11 ліпеня ў Віцебскім аблвыканкаме і прысвячалася адкрыццю XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў звярнуўся да журналістаў па-беларуску.
Гэта не спадабалася прадстаўнікам замежных СМІ, акрэдытаваных на форуме, паведамляе Tut.by.

Пасля ўступнага слова міністра ў першых шэрагах зала, дзе ў асноўным сядзелі супрацоўнікі расійскіх СМІ, пачуліся незадаволеныя галасы: «А зараз перакладзіце нам тое, што вы сказалі!». Адна з жанчын прамовіла літаральна наступнае: «Мы здесь не лишние, во-первых!».

На сітуацыю тактоўна паўздзейнічаў вядучы прэс-канферэнцыі, вядомы расійскі артыст Сяргей Шусціцкі. «Мне кажется, что все cказанное и так понятно и не требует перевода», — звярнуўся ён да незадаволеных міністравай мовай. Інцыдэнт згладзіў сам Барыс Святлоў, які перайшоў на рускую і паабяцаў адказаць на любыя пытанні — на той мове, на якой яны прагучаць. Далейшыя пытанні міністру культуры задавалі па-руску, гэтак жа ён на іх і адказваў.

На жаль, прынцыпова новай інфармацыі за гадзіну прэс-канферэнцыі так і не прагучала. Спікеры ў чарговы раз агучылі тое, што паведамлялі на ранейшых сустрэчах з журналістамі, або тое, што можна прачытаць у фестывальных прэс-рэлізах ці буклетах.

Барыс Святлоў зазначыў, што «Славянскі базар у Віцебску» стаў «сусветным брэндам, які прыцягвае тысячы артыстаў, прыхільнікаў, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай». Па словах міністра культуры, сёлетні фестываль, нягледзячы на тое, што скараціўся на два дні, пазіцыянуецца як «фестываль фестываляў».

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў паведаміў, што да фестывалю сур’ёзна рыхтаваліся ўсе службы і гарадская інфраструктура. Рамантаваліся гатэлі — у гэтым вельмі дапамог газпрамаўскі карпаратыўны фестываль «Факел», які прайшоў у маі: толькі на добраўпарадкаванне адной гасцініцы «Дзвіна» расіяне выдаткавалі 1350 мільярдаў рублёў. Кухараў і павароў, якія будуць гатаваць для зорак «Славянскага базара», нават адпраўлялі на вучэбныя курсы. Стараліся ландшафтныя дызайнеры, транспартнікі, работнікі гандлю. Гатова да фестывалю і міліцыя. «Спадзяюся, што яна будзе працаваць прыгожа, інтылігентна, з павагай да ўсіх», — адзначыў У.Цярэнцьеў.

Дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка пачаў з таго, што падзякаваў за прафесійную працу ўсяму калектыву Цэнтра культуры «Віцебск» і былому кіраўніку «Славянскага базару» Радзівону Басу. Журналісты заапладзіравалі, тым самым таксама выказваючы сваю ўдзячнасць і сімпатыю Радзівону Міхайлавічу.

Па словах Сідарэнкі, выручка ад рэалізацыі білетаў на фестывальныя канцэрты склала 20 мільярдаў рублёў. «Гэта значны складнік даходнай часткі фестывалю», — паведаміў ён.

Што тычыцца расходаў, то іх агучыў Барыс Святлоў. Ён падкрэсліў, што віцебскі фестываль па-ранейшаму мае «магутную дзяржаўную падтрымку». Сёлета гэта 8 мільярдаў 387 мільёнаў рублёў. Апроч таго, фестываль атрымаў 24 896 мільёны расійскіх рублёў з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Нагадаем, сёлетні «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Удзел у ім возьмуць артысты з 31 краіны свету. На яго акрэдытаваныя каля 5 тысяч чалавек. Фестывальны бэдж атрымалі больш за 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін. На 13 творчых пляцоўках пройдзе больш за 60 канцэртаў, спектакляў, кінапаказаў, выстаў, прэзентацый.

Каментары74

Цяпер чытаюць

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві11

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві

Усе навіны →
Усе навіны

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома34

Польская даследніца беларускай ідэнтычнасці марыць пра помнік «кулаку» ў Мінску і чакае, калі Беларусь зноў адкрыецца свету25

Арына Сабаленка пакідае Уімблдан1

Паўстанцы-туарэгі збілі верталёт Мі-24 расійскага Афрыканскага корпуса ў Малі7

Мінчане перарабілі кватэру ў двухпавярховую, а цяпер прадаюць. Колькі просяць?2

Усяго адна кропля вады можа зрабіць каву смачнейшай3

Беларус, які адсядзеў у Тамбове, завіс між небам і зямлёй — Расія хоча дэпартаваць, а Беларусь пытаецца: хто гэта?1

Турцыя дэпартавала ў Расію дзяўчыну, якую пераследуюць там за антываенны надпіс13

Прарыў у лекаванні самай смяротнай формы раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві11

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць