Надвор'е1919

Мінск пад вадой — фота і відэа

Моцны дождж пачаўся ў сталіцы прыблізна аб 11:00 і йшоў прыблізна да 12 гадзінаў, пасьля чаго сьцішыўся.

За гэты час некаторыя вуліцы пераўтварыліся ў вадаёмы, што зрабіла немагчымым рух транспарту.

На здымках — галоўны праспект беларускай сталіцы, праспект Незалежнасці, у раёне станцыі метро Парк Чалюскінцаў.

Па сканчэнні залевы праспект перакрылі каля парка Чалюскінцаў супрацоўнікі ДАІ.

Падтапленне ст.метро «Парк Чалюскінцаў». Відэа tut.by.

***

Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі ў нядзелю. Днём 14 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы.

***

У часе залевы МНС рэкамендуе:

Пры атрыманні інфармацыі пра выпадзенні вялікіх ападкаў устрымайцеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў кватэры ці на працы. Уключыце сродкі праваднога і радыёвяшчання.

Калі залева заспела вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Паспрабуйце схавацца ў будынках, размешчаных вышэй магчымага ўзроўню падтаплення.

Калі будынак (памяшканне), у якім вы знаходзіцеся, падтапляецца, паспрабуйце пакінуць яго і перайсці на бліжэйшае ўзвышша.

Калі пакінуць будынак не ўяўляецца магчымым, то падніміцеся на верхнія паверхі, выключыце электрычнасць і газ, шчыльна зачыніце вокны, дзверы і паведаміце пра сваё месцазнаходжанне ў дзяжурную службу МНС па тэл. 101.

Калі залева застала вас у асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Павольна перамясціцеся ў крайні правы шэраг (на ўзбочыну) і, не звяртаючыся да экстранага тармажэння, спыніце рух. Уключыце аварыйныя сігналы і перачакайце залеву. У выпадку імклівага прыбывання вады пакіньце аўто і прайдзіце на вышэйшы ўчастак мясцовасці або ў бліжэйшы будынак.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек3

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек3

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць